«Джульета і духі» () — мастацкі фільм 1965 года, пастаўлены рэжысёрам Федэрыка Феліні на кінастудыі Rizzoli Film. Першы па ліку з каляровых поўнаметражных фільмаў, знятых Феліні. У фільме адчуваецца ўплыў тэорыі сноў К. Г. Юнга, а таксама ўздзеянне эстэтыкі барока.
У цэнтры ўвагі няўдалае сямейнае жыццё галоўнай гераіні. Джульета і яе муж Джорджа зусім розныя і чужыя людзі. Застаючыся няшчаснай, яна ўсё ж спрабуе дагадзіць свайму мужу, але ён не заўважае ні яе саму, ні яе пакуты. Да таго ж яна даведаецца, што ў мужа з’явілася палюбоўніца. На працягу ўсяго фільма Джульета змагаецца з унутранымі забаронамі, комплексамі і грамадскімі асновамі.
На працягу ўсяго фільма падкрэслена яркія, «вылізаныя», вычышчаныя, па-дызайнерску бездакорныя інтэр’еры памяшканняў, пляж і сад — усё гэта кантрастуе з душэўнымі перажываннямі жанчыны.
Асноўная напруга фабулы — супрацьпастаўленне грамадскіх патрабаванняў і чаканняў, якія прад’яўляюцца гераіні — і, увогуле, жанчыне — і маральна-этычнага выбару, які яна робіць. Духі, да якіх звяртаецца ў думках Джульета — гэта яе духоўны стрыжань, які яна адчула ў дзяцінстве — і якому яна застаецца верная, насуперак здрадзе мужа, халоднай абыякавасці маці і сясцёр, навакольным спакусам. Алегорыямі татальнай адзіноты жанчыны перапоўнены фільм, але наўпрост сказана пра тое, што адзіны чалавек, які шчыра і самаахвярна кахаў яе — дзед, які ўцёк з цыркачкай.
У ролях Джульета Мазіна — Джульета Марыа Пізу — Джорджа Сандра Міла — Сузі / Ірыс / Фані Валянціна Картэзэ — Валянціна Луіза Дэла Ночэ — Адэль Сільва Кошына — Сільва Кацярына Барата — маці Джульеты Хасэ Луіс дэ Вілалонга — сябар Джорджа Фрыдрых фон Ледэбур — медыум Альба Кансельеры — Джульета ў дзяцінстве Лу Гілберт — дзядуля Валеска Герт — Пійма Мілена Вукоціч — Лізавета, пакаёўка
Узнагароды Фільм атрымаў прэмію «Залаты глобус» як лепшы замежны фільм, прэмію Нью-Ёркскага таварыства кінакрытыкаў як лепшы замежны фільм, 3 прэміі «Silver Ribbon» італьянскага Сіндыката кінажурналістаў за лепшую актрысу другога плана, за лепшага аператара, за лепшага мастака-пастаноўшчыка. Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» у намінацыях найлепшы мастак па касцюмах і найлепшы мастак-пастаноўшчык (П’еро Герардзі).
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1965 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1965 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1965 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1965 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)