Себасцьян Рыбейру Салгаду (; ) — бразільскі фатограф, прадстаўнік , адзін з найбуйнейшых фотажурналістаў свету.
Біяграфія Салгаду нарадзіўся 8 лютага 1944 года ў бразільскім муніцыпалітэце Айморэс штат Мінас-Жэрайс і правёў дзяцінства на сваіх бацькоў. 1967 скончыў эканамічны факультэт і ажаніўся з піяністкай . Працаваў па спецыяльнасці, па даручэнні Сусветнага банка часта бываў у Афрыцы, дзе ўпершыню пачаў фатаграфаваць. З 1973 года сфакусаваў сваю дзейнасць на фатаграфіі ў якасці рэпарцёра. У 1979 годзе быў прыняты ў агенцтва «». У 1994 годзе выйшаў з яго, каб сумесна з жонкай Лейлай Ванік заснаваць у Парыжы ўласнае агенцтва «Amazonas Images». Сальгаду актыўна працуе над уласнымі фотапраектамі, ён публікуе аўтарскія фотакнігі, такія як «Іншая Амерыка», «Рабочыя», «Мігранты», «Генезіс».
Пачынаючы з 2004 года Салгаду працуе над праектам Genesis. У рамках гэтага праекта фатограф дакументуе яшчэ некранутыя чалавекам і цывілізацыяй ландшафты, іх флору і фаўну. Пасля дзевяці гадоў працы над гэтым праектам Музей натуральнай гісторыі ў Лондане ў 2013 годзе прадставіў падборку з 250 фатаграфій і апублікаваў ілюстраваную кнігу вялікага фармату, над дызайнам якой працавала жонка Салгаду Лейла.
У 1998 годзе пасля вяртання з Руанды ў Бразілію ўбачыўшы, што тыя месцы, якія падчас яго дзяцінства былі лесам з густой расліннасцю і багатым жывёльным светам, ператварыліся ў пустыню, Салгаду вырашыў вырасціць лес нанова. Муж і жонка Салгаду заснавалі «Інстытут зямлі», які быў закліканы аднавіць і захаваць унікальныя расліны трапічных лясоў Бразіліі, у выніку чаго было высаджана 2,5 млн відаў дрэў атлантычнага лесу на плошчы 600 гектараў. У гэтым пустынным рэгіёне быў адноўлены былы клімат і водны баланс. Гэтыя землі Салгаду падарыў народу Бразіліі, заснаваўшы тут нацыянальны парк.
Салгаду таксама падтрымлівае кампанію праваабарончай арганізацыі Survival International па абароне індзейцаў Ава ў Бразіліі, якія пакутуюць ад незаконнай высечкі лесу ў рэгіёне іх пражывання.
Салгаду наведаў у якасці фатографа больш за 120 краін. Жыве ў Парыжы.
Фільм «Соль Зямлі» Вім Вендэрс, які вывучаў творчасць знакамітага фатографа на працягу 25 гадоў, зняў сумесна з сынам Себасцьяна, бразільскім рэжысёрам і аператарам , фільм «Соль Зямлі». Спецыяльна для фільма была распрацавана ўнікальная тэхналогія на базе камеры-абскуры: Себасцьян Салгаду сядзіць перад экранам, дзе адлюстроўваюцца яго фатаграфіі, адразу за гэтым экранам знаходзіцца відэакамера, а паміж імі ўстаноўлена напаўпразрыстае люстэрка. Такім чынам быў дасягнуты эфект, які дазволіў Салгаду глядзець адначасова на свае фатаграфіі і ў камеру на гледача.
Прэм’ера фільма адбылася ў рамках 67-ы Канскага кінафестывалю ў 2014 годзе, дзе той атрымаў прэмію «». У 2015 годзе фільм быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі за «Найлепшы дакументальны фільм». У гэтай жа катэгорыі фільм атрымаў прэмію «Сезар».
Выбраныя выстаўкі 2015: выстаўка фатаграфій з праекта «Генезіс» у Берліне.
2016: Выстаўка фатаграфій з праекта «Генезіс» у Санкт-Пецярбургу ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта.
Выбраныя альбомы
Other Americas (1977—1986) Sahel: l’homme en détresse (1986) Sahel: el fin del camino (1988) An Uncertain Grace (1992) La Main de l’Homme (1993) Workers (1993) Terra (1997) Migrations and Portraits (2000) The Children: Refugees and Migrants (2000) L’homme et l’eau (2005) Africa (2007) Genesis (2013)
Ацэнка і прызнанне
Сярод шматлікіх узнагарод фатографа-прэмія (1982), прэмія горада Парыж (1984), прэмія World Press Photo (Нідэрланды, 1985), прэмія Віла Медычы (Францыя, 1987), (Францыя, 1994), Мастацкая (1998). Фотажурналіст года (ЗША, 1986). , ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
У кнізе «Гледзячы на боль іншых» (2003) Сьюзен Зонтаг папракае Салгаду ў эстэтызацыі галечы і пакуты ў фатаграфіі.
Зноскі
Спасылкі Біяграфія Нарыс творчасці Сайт агенцтва Amazonas Images На сайце PhotoIsland
Катэгорыя:Сацыялісты Бразіліі Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта