Дая́на Алякса́ндраўна Ястрэ́мская (; ) — украінская тэнісістка; пераможца трох турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2016); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2016 года); былая 6-я ракетка свету сярод юніёраў.

Агульная інфармацыя Нарадзілася 15 мая 2000 года ў Адэсе. Займацца тэнісам пачала ў 5-гадовым узросце; на корт Даяну прывёў яе дзядуля — Іван Ястрэмскі, былы начальнік Прыморскага райаддзела міліцыі. Першымі трэнерамі былі Эдуард Макараў, Вікторыя і Валерый Кутузавы, Жан-Рэнэ Ліснар. У 7 гадоў выйграла свой першы дзіцячы тытул. У 2012 годзе заняла другое месца на прэстыжным дзіцячым турніры Orange Bowl у ЗША. Чэмпіёнка Украіны сярод дзяцей да 12 гадоў.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў ГодАдзіночнырэйтынгПарнырэйтынг 2023 106 728 2022 102 293 2021 97 196 2020 29 90 2019 22 84 2018 60 346 2017 189 229 2016 342 603 2015 1 103

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Украіны Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Тэнісісты, дыскваліфікаваныя за парушэнне антыдопінгавых правіл