Палін Элен «Полі» Хігінс (4 ліпеня 1968, Глазга — 21 красавіка 2019, Страуд, Паўднёва-Заходняя Англія) — шатландскі адвакат, пісьменніца і лабістка аховы навакольнага асяроддзя, якую Джонатан Уотс апісаў у некралогу ў The Guardian як «адну з самых натхняльных фігур зялёнага руху ў свеце». Яна пакінула сваю юрыдычную кар’еру, каб засяродзіцца на абароне навакольнага асяроддзя, і беспаспяхова лабіравала з мэтай прызнання экацыду міжнародным злачынствам. Хігінс напісала тры кнігі Eradicating Ecocide («Выкараненне экацыду»), і заснавала групу «Абаронцы Зямлі» для збору сродкаў.
Ранняе жыццё і адукацыя Хігінс вырасла ў Блэйнфілдзе ля падножжа Кэмпсі-Хілз у Шатландыі. Яе бацька быў метэаролагам падчас Другой сусветнай вайны, а маці была мастачкай. Сямейная цікавацсць да клімата і зялёных пытанняў уплывала на яе з ранніх гадоў. Пасля вучобы ў езуіцкім каледжы Святога Алаізія у Глазга (1986) яна атрымала ступень у Абердзінскім універсітэце (1990), дыплом першай ступені ва Утрэхцкім універсітэце і скончыла аспірантуру Універсітэта Глазга (1991). Ва ўніверсітэцкія гады яна супрацоўнічала з Фрыдэнсрайхам Хундэртвасерам, мастаком і экаактывістам з Аўстрыі. Пазней яны адправіліся ў Вену, дзе на яе паўплываў Еўрапейскі экалагічны рух. У 2013 годзе яна атрымала ступень доктара Honoris Causa ў бізнес-школе Лазаны, Швейцарыя.
Хігінс вывучала юрыспрудэнцыю ў Гарадскім універсітэце і юрыдычнай школе Inns of Court у Лондане; у 1998 годзе яе прызвалі ў адвакатуру. Яна працавала юрысткай у Лондане, спецыялізуючыся на карпаратыўным праве і працаўладкаванні.
Адвакацыя Хігінс апісала, як у канцы трохгадовай справы пра чалавека, які атрымаў траўму на працы, яна глядзела ў акно ў апеляцыйным судзе і думала: «Зямля таксама атрымлівае траўмы і шкоду, і з гэтым нічога не зробіш», і «Зямля мае патрэбу ў добрым юрысце». Пасля яна кінула працу, каб засяродзіцца на міжнародным праве, якое прыцягнула б кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўрада да крымінальнай адказнасці за прычыненую імі навакольнаму асяроддзю шкоду.
Экацыд быў прапанаваны ў якасці аднаго з міжнародных злачынстваў супраць свету ў 1996 годзе, але не быў уключаны ў канчатковы варыянт Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда. Хігінс пачала кампанію за ўключэнне прыкладна ў 2009 годзе. У 2010 годзе яна казала, што экацыд «прыводзіць да знясілення рэсурсаў, а там, дзе адбываецца эскалацыя знясілення рэсурсаў, за гэтым ідзе вайна. Там, дзе падобнае знясіленне з’яўляецца вынікам дзеянняў чалавецтва, экацыд можа разглядацца як злачынства супраць свету». Яна лабіравала Юрыдычную камісію Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, каб прызнаць экацыд міжнародным злачынствам, але пры яе жыцці гэтая мэта не была дасягнутая.
У рамках сваёй кампаніі Хігінс напісала кнігу Eradicating Ecocide і заснавала групу па зборы сродкаў «Абаронцы Зямлі». Яна была заснавальніцай Альянсу Зямнога Закона. У 2009 годзе часопіс The Ecologist назваў Хігінс «адным з дзесяці лепшых дальнабачных мысляроў свету». Яна заняла 35-е месца ў спісе 100 самых натхняльных жанчын свету часопіса Salt за 2016 год.
Асабістае жыццё Пакінуўшы Шатландыю, Хігінс жыла ў Лондане, а пазней пасялілася недалёка ад Страўда, Глостэршыр. Яна была замужам за Янам Лоры, суддзёй і каралеўскім адвакатам.
У сакавіку 2019 года Джордж Монбіа абвясціў, што ў Хігінс дыягнаставалі рак у тэрмінальнай стадыі. Яна памерла 21 красавіка 2019 года ва ўзросце 50 гадоў. Пахавана ў Сладзе, Глостэршыр.
Выбраныя публікацыі Кнігі
Eradicating Ecocide: Laws and Governance to Prevent the Destruction of Our Planet (2010) Earth Is Our Business: Changing the Rules of the Game (2012) () I Dare you to be Great (2014) () Dare to be Great (2020) () (re-publication with new introduction & appendices)
Дакументы
Узнагароды У 2011 годзе кніга «Выкараненне экацыда» была прызнана пераможцам Нацыянальнай прэміі «Народная Кніга». У 2012 годзе Хігінс прачытала лекцыю ў памяць аб Рэйчэл Карсан. У яе было ганаровае (неакадэмічнае) прафесарскае званне ва Універсітэце Осла (2013-14), яна атрымала ганаровую доктарскую ступень у бізнес-школе Лазаны, Швейцарыя (2013). У 2018 годзе яна была ўдастоена ганаровай Стыпендыі Каралеўскага шатландскага геаграфічнага таварыства. Сярод іншых яе ўзнагарод-прэмія Polarbröd Utstickarpriset за Future Leadership (2016) і прэмія Slovakian Ekotopfilm Award (2017).
Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Юрысты Вялікабрытаніі