Аперацыя «Сціранне табліцы» () — кампанія кангалезскіх паўстанцаў, накіраваная супраць пігмеяў. Арганізавана ў канцы 2002 года групоўкамі «Вызваленчы рух Конга» і «Кангалезскае аб’яднанне за дэмакратыю». Падзеі разгортваліся на фоне Другой кангалезскай вайны. Праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Human Rights Watch, заклікалі прызнаць кампанію генацыдам.

Аперацыя пачалася ў раёне горада Мамбаса ў правінцыі Ітуры на ўсходзе ДР Конга. У ходзе вайны рэгіён стаў адным з «самых крывавых кутоў» краіны.

Асноўнай мэтай кампаніі было заваяванне правінцыі Паўночнае Ківу ў ДРК і ліквідацыя пігмейскай абшчыны ва ўсходніх рэгіёнах. Акрамя масавых забойстваў, баевікі практыкавалі канібалізм. Паўстанцы не прызнавалі пігмеяў за людзей і верылі, што іх плоць валодае «магічнай сілай». Паводле ацэнак, ад 60 000 да 70 000 прадстаўнікоў групы былі забітыя падчас кампаніі. Яшчэ больш за 100 000 чалавек пакінулі свае дамы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты Катэгорыя:Пігмеі Катэгорыя:Другая кангалезская вайна