Фелікс Адам Ян Улодак (, ; — ?), — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў, узначальваў Пружанскі паўстанцкі атрад. Дзейнічаў пад псеўданімамі Самух, Шчасны і Здзяхоўскі.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Улодакаў герба «Праўдзіч». Бацька, таксама Фелікс, меў ва ўласнасці маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Брэсцкім паветах. Фелікс Адам Ян нарадзіўся меркавана ў Кабаках.
Сябраваў з мастаком Міхаілам Кулешам, які ў 1845 годзе, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у маёнтку Улодака
Падтрымаў паўстанне 1863—1864 гадоў. 20 красавіка 1863 года сфарміраваў паўстанцкі атрад, які налічваў каля 300 чалавек. Намагаючыся аб’яднацца з сіламі Густава Стравінскага, накіраваўся ў ваколіцы Бярозы-Картузскай. Па дарозе быў акружаны расійскімі войскамі ля в. Смалярка, дзе 13 мая прыняў з імі бой. Пасля аб’яднання кіраўніцтва агульным атрадам прыняў Аляксандр Лянкевіч.
года атрад прыняў удзел у бітве пад Мілавідамі. года адбылася жорсткая сутычка ля вёскі Ласасін. Атрад Улодка пацярпеў цяжкія страты: 40 чалавек забітымі.
Неўзабаве Улодак аддзяліўся ад Лянкевіча і года, аб’яднаўшыся з паўстанцамі Яна Эдварда Ваньковіча, сышоўся ў бітве з салдатамі і казакамі каля в. Пескі Слонімскага павета. Пасля гэтага атрад адышоў у Пінскі павет.
Пасля яго кіраўніком пружанскага атрада стаў Ільдэфонс Хадакоўскі герба «Далэнга» (1815—1880), а сам Фелікс неўзабаве з’ехаў у Царства Польскае Расійскай імперыі. У 1864 годзе як палітычны злачынец пазбаўлены правоў стану, маёмасць канфіскаваная.
Сям’я Бацька Фелікс Улодак (21 кастрычніка 1802 — ?), харунжы пружанскі. У сярэдзіне XIX стагоддзя збудаваў у Кабаках палац (не захаваўся), у якім пасля ў пачатку XX стагоддзя працаваў дзед расійскага спевака Андрэя Макарэвіча. А да скасавання прыгоннага права Макарэвічы былі прыгоннымі Улодкаў. Маці Габрыэла Біспінг фон Гален (?—1887) Сярэдні брат Каміль Улодак (1839—?) — быў арыштаваны 23 чэрвеня 1863 за дапамогу паўстанцам. Пазней вядома, што ў 1890 валодаў маёнткам Кабакі і фальваркам Камяніца (1399 дзесяцінаў). яго дачка Соф’я выйшла замуж за Вітольда Свянціцкага (траюраднага пляменніка Адама Міцкевіча), якому перайшлі ва ўласнасць Кабакі. Малодшы брат Уладзіслаў (1842—?) Сястра Леанціна (1844—1915). У 1869 выйшла замуж за графа Францішка Ксаверыя Пуслоўскага (1843—1908)
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Фелікс