Янік Сінер (; ) — італьянскі прафесійны тэнісіст нямецкага паходжання. Пераможца чатырох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2024, 2025 года, Уімблдану-2025 і Адкрытага чэмпіянату ЗША 2024 года); фіналіст аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2025); пераможца Выніковага турніру ATP 2024 года; пераможца 20 турніраў ATP (з іх 19 у адзіночным разрадзе); уладальнік Кубка Дэвіса 2023 у складзе зборнай Італіі.
Біяграфія Родам з Сеста Пустэрыя. Сын Сігліндэ і Ханспетэра Сінераў, што працуюць у прытулку Fondovalle (Talschlusshütte) у Валь Фіскаліна. Да 13 гадоў актыўна займаўся лыжным спортам, дабіўся значных поспехаў у гіганцкім слаламе. У тэнісе, які ён лічыў хобі, трэніраваўся ў правінцыі Бальцана з Херы Майр і Андрэа Спіціца. Улетку 2014 года пераехаў у тэнісны цэнтр Piatti у Бардзігеры, дзе пачаў трэніравацца ў Андрэа Вальпіні пад кіраўніцтвам Масіма Сарторы і Рыкарда П’яці.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісты Італіі Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Дэвіса