Кацярына Сямёнаўна Сямёнава (; ) — руская актрыса. Старэйшая сястра актрысы Н. С. Сямёнавай
Біяграфія Нарадзілася 7 (18) лістапада 1786 года ў сям’і настаўніка і прыгоннай сялянкі.
Скончыла Пецярбургскую тэатральную школу. Вучаніца І. А. Дзмітрыеўскага, пеазней вучылася ў А. А. Шахаўскога. На сцэне з 1802 года, яшчэ у час вучобы. Дэбютавала ў 1803 годзе на сцэне прыдворнага Александрынскага тэатра ў ролі Наніны у п’есе Вальтэра «Наніна». У трупе тэатра з 1805 года (з перапынкам у 1820—1822 гадах). У 1826 годзе пакінула сцэну. У 1828 годзе выйла замуж за князя І. А. Гагарына.
Памерла 13 сакавіка 1849 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана ў Санкт-Пецярбургу на Мітрафаніеўскіх могілках. У сувязі з разбурэннем могілак была перапахавана на Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Творчасць Мастацтва Кацярыны Сямёнавай вызначавлася ўнутранай свабодай пачуццяў і адухоўленасцю, самабытнасцю, эмацыянальнасцю і шчырасцю выканання роляў. Яе творчасць высока ацэньваў А. С. Пушкін («Мои замечания об русском театре», 1820).
Ролі: у трагедыях У. Озерава «Эдып у Афінах» (Антыгона), «Фінгал» (Моіна), «Дзмітрый Данскі» (Ксенія), «Паліксена» (Паліксена); у трагедыях Ж. Расіна «Андрамаха» (Герміёна), «Федра» (Федра); у трагедыях Вальтэра «Меропа» (Меропа), «Заіра» (Заіра); Ірта («Ярмак» П. А. Плавільшчыкава), Медэя («Медэя» І. Б. Ланжэп’ера) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Семёнова Екатерина Семёновна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 897—899. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз.
Спасылкі
Семенова Екатерина Семеновна // ХРОНОС
Катэгорыя:Актрысы XIX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Расійскай імперыі