«Уладары́ паве́тра» () — амерыканскі ваенны міні-серыял 2024 года, створаны Джонам Шыбанам і Джонам Орлафам для Apple TV+. Сцэнар серыяла заснаваны на дакументальным рамане Дональда Л. Мілера, які расказвае пра паветраныя баі Другой сусветнай вайны вачыма брытанскіх і амерыканскіх ваенных. Серыял з’яўляецца дадаткам да серыялаў «Браты па зброі» (2001) і «Ціхі акіян» (2010). Здымкі пачаліся ў Англіі ў 2021 годзе, але некалькі разоў адкладаліся з-за наступстваў пандэміі COVID-19. Прэм’ера «Уладароў паветра» адбылася 26 студзеня 2024 года. Прадзюсарамі серыяла з’яўляюцца Стывен Спілберг, Том Хэнкс і Гэры Гетцман.

Сюжэт Пад кіраўніцтвам маёраў Клэвена і Ігана 100-я бамбардзіровачная група прыбывае ў Англію і далучаецца да кампаніі 8-й паветранай арміі супраць нацысцкай Германіі.

У ролях

Спіс эпізодаў

Спасылкі Афіцыйны сайт

Трэйлер

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Тэлесерыялы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Тэлесерыялы 2024 года