«А карабель плыве…» — артыкул Федэрыка Феліні () — кінафільм італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні. Спалучэнне элементаў камедыі і драмы, а таксама фарсавыя і гратэскныя элементы выклікалі неадназначную рэакцыю крытыкаў на гэты фільм.

Сюжэт 1914 год. З Неапаля выходзіць у незвычайны круіз пасажырскі лайнер. На борце спевакі, акцёры, бізнесмены, арыстакраты — яны праваджаюць у апошні шлях оперную прыму Эдмеа Тэтуа, якая завяшчала развеяць свой прах над морам каля яе роднага вострава. У гэты час у Сараеве забіты эрцгерцаг Фердынанд; пачынаецца Першая сусветная вайна. На трэці дзень лайнер выратоўвае сербскіх бежанцаў, а праз некаторы час яму насустрач трапляецца браняносец пад сцягам Аўстра-Венгрыі. Пасля складаных сюжэтных перапляценняў, выкананых вельмі дзіўнай сімволікай, абодва караблі ідуць на дно, увасабляючы гібель сусветнай культуры і Аўстра-Венгерскай імперыі.

Узнагароды Кінафільм атрымаў наступныя ўзнагароды: Чатыры прэміі «Давід дзі Данатэла»: за найлепшы фільм, найлепшы сцэнар, найлепшую аператарскую працу і найлепшую працу мастака (Дантэ Ферэці) (1984).

У ролях Праз касую пазначаны спевакі, якія выконвалі за кадрам вакальныя партыі.

Эдмеа Тэтуа — Джанет Сазман Арланда — Фрэдзі Джонс Ільдэбранда Куфары — Барбара Джэфард / Mara Zampieri (сапрана) Аўрэліяна Фучылета — Віктар Палеці / Giovanni Bavaglio сэр Рэджынальд Данбі — Пітэр Селье Тэрэза Валеньяні — Эліза Майнардзі / Nucci Condò Лэдзі Донбі — Норма Вест Даратэя — Сара-Джэйн Варлі Вялікі Герцаг — Фіёранца Сера Графіня Лерымія — Піна Бауш Прэм’ер-міністр — Філіп Лок

Катэгорыя:Фільмы Італіі 1983 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1983 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1983 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Музычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Музычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на сербскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Таніна Гуэра