«Прышэ́льцы 2: Калідо́ры ча́су» () — французсая камедыя рэжысёра Жана-Мары Пуарэ, якая выйшла на экраны ў 1998 годзе.
Сюжэт фільма з'яўляецца працягам фільма 1993 года «Прышэльцы». Акцёрскі склад застаўся ранейшым, за выключэннем ролі Беатрыс, якую сыграла Мюрыэль Робін замест Валеры Лемерсье.
Сюжэт Калі граф Дэ Манмірай вяртаўся з мінулага ў першы раз, то замест свайго слугі Жакуя прыхапіў выпадкова яго далёкага сваяка. Сапраўдны Жакуй застаўся ў сучаснасці. Ён не губляе часу дарма: гуляе ў казіно, выдатна праводзіць час са сваёй сяброўкай. У гэты час няшчасны граф Дэ Манмірай не можа ажаніцца са сваёй каханай з-за таго, што адбыліся змены ў часе, якія пацягнула за сабой падмена Жакуя. Граф прыходзіць да высновы, што адзінае выйсце - гэта вярнуцца ў будучыню, каб усё выправіць.
У ролях
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы пра падарожжы ў часе Катэгорыя:Фільмы Gaumont Катэгорыя:Фантастычныя камедыі Катэгорыя:Фільмы пра Францыю