Dana Holdings (Дана Холдынгз) — беларуская група будаўнічых кампаній, асноўнымі ўладальнікамі якой лічыцца сям’я сербскіх бізнесменаў Карычаў (браты Багалюб і Драгамір). Кампанія рэалізуе шэраг буйных дэвелаперскіх праектаў у Мінску.
Міжнародныя санкцыі 17 снежня 2020 года на кампанію былі накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза за падтрымку рэжыму Лукашэнкі. 18 снежня 2020 года ў свой санкцыйны спіс кампанію «Дана Холдынгс» унесла Вялікабрытанія, 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыя. Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя далучыліся да снежаньскага пакета санкцый ЕС 26 студзеня. Як высветлілася пасля, замест кіпрскай Dana Holdings пад еўрапейскія і брытанскія санкцыі патрапіла фірма-клон, зарэгістраваная ў Мінску.
У сакавіку 2022 года Dana Holdings трапіў пад санкцыі Японіі, а «Дубай Вотэр Фронт» і «Эмірэйтс Блю Скай» былі ўключаны ў санкцыйны спіс Канады. У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць «Дана Астра» і «Эмірэйтс Блю Скай» увяла УкраінаПідсанкційні суб’єкти. У чэрвені таго ж года ў санкцыйны спіс ЕС быў уключаны Багалюб Карыч; да санкцый супраць яго далучылася і Швейцарыя.
Таксама, са жніўня 2021 года да жніўня 2025 года, кампанія «Дана Холдынгс» і адзін з яе акцыянераў Небойша Карыч знаходзіліся пад санкцыямі ЗШАСША сняли санкции с Dana Holdings.
Крыніцы
Катэгорыя:Будаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС