Максім Сямёнаў (мянушка Куцень) — майстар сяэбраных спраў 2-й паловы XVII стагоддзя.
Паходзіў з Копысі (сучасны гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля майстрам чаканкі і чэрневай справы. Вырабляў сярэбраныя рэльефныя абклады абразоў, праразныя кадзілы, розны сярэбраны і медны посуд для крамлёўскіх палацавых і іншых маскоўскіх цэркваў. Магчыма зрабіў сярэбраны ківот ля палат царэўны Наталлі Аляксееўны.
Літаратура
Спасылкі Сучасная беларуская мова. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура» / Склад. і агул. рэд. С. М. Лясовіч. — Наваполацк: УА «ПДУ», 2009. — С. 59. — 314 с.
Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Ювеліры Катэгорыя:Постаці Масквы