Юрый Паўлавіч Сямёнаў (; нар. ) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне ракетнай і касмічай тэхнікі, акадэмік Расійскай акадэміі навук (2000, член-карэспандэнт з 1987), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Таропец (Цвярская вобласць Расіі) у сям’і служачага. У 1941 годзе сям’я жыла ў Ржэве. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я эвакуіравалася ў Молатаўскую (цяпер Пермскую) вобласць у сяло Вогулка. У 1946 годзе сям’я пераехала да месца службы бацькі ў Днепрапятроўск. Тут Ю. П. Сямёнаў скончыў школу і паступіў на фізіка-тэхнічны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1958 годзе па спецыяльнасці «інжынер-механік па вадкасных ракетных рухавіках». Працоўную дзейнасць пачаў у АКБ-586 у Днепрапятроўску. На працягу 5 гадоў прайшоў шлях ад інжынера да начальніка групы. У 1964 годзе Ю. П. Сямёнаў пераехаў у Маскву і пачаў працу ў АКБ-1 (сучасная Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія») пад кіраўніцтвам С. П. Каралёва ў горадзе Калінінград (сучасны Каралёў) Маскоўскай вобласці. Займаў пасады намесніка вядучага канструктара, вядучага канструктара, галоўнага канструктара тэмы, намесніка генеральнага канструктара — галоўнага канструктара тэмы, першага намесніка генеральнага канструктара — галоўнага канструктара тэмы. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую, у 1979 годзе — доктарскую дысертацыюСеменов Юрий Павлович // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. З 1989 года Ю. П. Сямёнаў генеральны канструктар, генеральны дырэктар — генеральны канструктар НВА «Энергія»; прэзідэнт РКК «Энергія», генеральны канструктар, кіраўнік галаўнога КБ РКК «Энергія» (1994—2005). В 2007—2012 гадах старшыня Прэзідыума навукова-тэхнічнага савета РКК «Энергія»Академику Семенову Юрию Павловичу — 85 лет! // Сайт РАН.

Навукова-канструктарская дзейнасць Ю. П. Сямёнаў аўтар і сааўтар больш за 360 навуковых прац, манаграфій, артыкулаў і вынаходстваў. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы ракетных комплексаў Р-12, Р-14, Р-16, спадарожнікаў ваеннага прызначэння серыі «Космас», аўтаматычных станцый «Зонд», комплекса Л-1, арбітальных станцый касмічнай праграмы «Салют».

Узначальваў праекты стварэння касмічных караблёў «Саюз», «Саюз Т», «Саюз ТМ», «Саюз ТМА», «Прагрэс», «Прагрэс М», «Прагрэс М1», станцый «Салют» і «Мір»; сістэмы «Энергія—Буран» і арбітальнага карабля «Буран», ракетнага сегмента ракетна-касмічнага комплекса «Марскі старт», касмічных апаратаў «Ямал-100» і «Ямал-200», універсальнай касмічнай платформы, створанай па праекце «Ямал», касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі «БелКА». Кіраваў працамі па міжнародных праектах «Мір—Шатл» і «Мір—НАСА», стварэнне і эксплуатацыі расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі, па касмічных комплексах з выкарыстаннем буйнагабарытных антэн, пілатуемага комплексу для палётаў на Месяц, Марс і іншых. Кіраваў працамі па канверсійнай і сацыяльнай праграмах. Пад кіраўніцтвам Ю. П. Сямёнава створаны спецыялізаваны цэх падвышанай прамысловай частаты для зборкі аўтаматычных касмічных сістэм.

Правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (1986), Расійскай інжынернай акадэміі (1992).

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1976) Ленінская прэмія (1978) Дзяржаўная прэмія СССР (1985) Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1999) 2 ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (1995) Медаль «За заслугі ў асваенні космасу» (2011) Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага Акадэміі навук СССР (1987) Залаты медаль імя С. П. Каралёва Расійскай акадэміі навук (2011) Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя) Залаты медаль «Космас» Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі імя Ю. А. Гагарына ў галіне касмічнай дзейнасці (2011) Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1996) Міжнародная прэмія імя Алана д’Эміля (1991) Міжнародная прэмія імя Франсуа-Ксаўе Баньё (1999) Ганаровы грамадзянін Маскоўскай вобласці (2005), гарадоў Байканур (2016) і Каралёў (1995).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Академику Семенову Юрию Павловичу — 85 лет! // Сайт РАН Семенов, Юрий Павлович // ТАСС Юрий Павлович Семёнов // Федеральный справочник Семенов Юрий Павлович // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Максим Александров Семёнов Юрий Павлович // TOROPETS.NET Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Канструктары Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Расіі Катэгорыя:Касманаўтыка СССР Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Каралёва Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Байканура Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Расіі