Сцёпка Біры́ла — беларускі пісьменнік пачатку XX стагоддзя. У 1915 годзе ў газеце «Наша ніва» апублікаваў апавяданні «Пятрусь» і «Стражнік», у якіх паказаў характэрныя з’явы беларускага вясковага побыту. «Стражнік» таксама выдадзены асобна ў Вільні ў 1915 годзе. Апавяданні напісаны жывой народнай мовай, персанажы выразна акрэслены.
Творы У кнігах: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск, 1965.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі