Стыхакокус (Stichococcus) — род аднаклетачных і ніткавых зялёных водарасцей.
Апісанне Ніткі кароткія з двух-чатырох клетак, лёгка распадаюцца. Клеткі даўжынёй ад 1,5 да 50 мкм, цыліндрычныя, эліпсоідныя да шарападобных, прамыя або крыхку сагнутыя, з тонкай абалонкай, канцавыя — акругленыя. Хларапласт пласціністы, дыска- або карытападобны, прысценны, без пірэноіда.
Размнажэнне вегетатыўнае — папярочным дзяленнем клетак і распаданнем нітак.
Пашырэнне Пераважна наземныя віды, асобныя трапляюцца сярод планктону праточных і стаячых вадаёмаў. На Беларусі ў глебах адзначаны , , , які трапляецца і ў азёрах.
Літаратура
Катэгорыя:Зялёныя водарасці