«Чай з Мусаліні» () — паўаўтабіяграфічны мастацкі фільм італьянскага рэжысёра Франка Дзэфірэлі, які выйшаў у пракат у Італіі 26 сакавіка 1999 года. Прэм’ера ў Вялікабрытаніі адбылася 2 красавіка. Фільм дэманстраваўся ў ліпені 1999 года на фестывалі ў Карлавых Варах.

Слоган фільма: «Гісторыя цывілізаванага непадпарадкавання» ().

Сюжэт Фларэнцыя. 1935 год. Калонія пажылых дасціпных англічанак («скарпіёнкі») захапляецца энергічным дучэ, які паводзіць сябе як джэнтльмен, да таго ж прымусіў італьянскія цягнікі хадзіць па раскладзе. Дамы бавяць час: наведваюць музеі, арганізуюць пікнікі ў англійскім стылі, вядуць свецкія гутаркі. Удава англійскага пасла лэдзі Хестэр Рэндам нават сустракалася з Мусаліні за кубачкам чаю, хадайнічае пра абарону калоніі ад нападаў фашыстаў. Пад кіраўніцтвам Мэры Уолес пажылыя англічанкі з дапамогай багатай амерыканскай яўрэйкі Эльзы прыглядаюць за пазашлюбным сынам мясцовага гандляра — маленькім Лукой, маці якога памерла (лёс гэтага хлопчыка шмат у чым прайгравае лёс самога рэжысёра).

Над Еўропай згушчаюцца хмары, Італія аб’яўляе вайну Вялікабрытаніі, змяняецца і стаўленне ўладаў да «скарпіёнак». Цяпер трэба вучыць нямецкую мову і любіць усё нямецкае, бо «час Англіі скончыўся» (як адзначае бацька Лукі). «Я б не сказала», — адказвае яму міс Уолес.

«Скарпіёнак» высылаюць у маленькае мястэчка Сан-Джыміньяна, але і там яны захоўваюць годнасць і імкнуцца дапамагчы навакольным.

Сканчаецца сюжэт у 1944 годзе, калі шатландскія часткі і партызаны (куды паспеў уступіць Лука) акупіруюць Сан-Джыміньяна. Незадоўга да ўцёкаў немцаў англійскія бабулькі ратуюць гістарычны будынак ад выбуху, літаральна прыматаўшы сябе да яго бікфардавым шнуром.

У ролях Джудзі Дэнч — Арабэла, артыстка і спявачка. Джоан Плаўрайт — Мэры Уолес. Мэгі Сміт — Лэдзі Хестэр Рэндам, удава брытанскага пасла (1926—1929) у Італіі, вялікая прыхільніца дучэ. Лілі Томлін — Георгі Роквелл, амерыканка, якая займаецца археалагічнымі раскопкамі ў Італіі. Шэр — Эльза Моргенталь Штраус-Армістан, амерыканская спявачка, якая выйшла замуж за пажылога багацея, аматарка Пікаса.

Узнагароды 2000 — BAFTA Прэмія за «Найлепшую жаночочую ролю другога плана» (Мэгі Сміт) 2000 — Гільдыя галівудскіх грымёраў і стылістаў Прэмія за «Найлепшыя прычоскі» Прэмія за «Найлепшы грым» 2000 — Сярэбраная стужка Прэмія найлепшым мастакам па касцюмах

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Кінакамедыі 1999 года