Пётр Андрэевіч Сямы́нін (;  — ) — рускі савецкі паэт, перакладчык, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1940 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў Варонежы ў сям’і вайскоўца. У раннім дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у Нова-Нікалаеўск (цяпер Новасібірск) да новага месца службы бацькіПетр Андреевич Семынин // Литературный Север. Рана страціў бацькоў: маці трагічна загінула, бацька ў Грамадзянскую вайну ўступіў у Рускую армію А. Калчака і таскама загінуў. Да 16 гадоў Пётр Сямынін выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Нова-Нікалаеўску. З 1928 газетах працаваў у газетах Новасібірска. У 1930 годзе пераязджае ў Томск і працуе ў газеце «Красное знамя». З 1931 года П. Сямынін Ленінградзе, уладкоўваецца працаваць на Кіраўскі завод, але застаўшыся без жылля, па запрашэнні сябра пераязджае ў Архангельск і працуе карэспандэнтам у краёвай газеце «Правда Севера». У канцы 1932 года Сямынін пераязджае ў Маскву, дзе працуе ў газеце «Лесная промышленность». У час Вялікай Айчыннай вайны (да 1943 года) знаходзўся у эвакуацыі ў Алма-Аце, дзе працаваў на мясцовым радыё. У пасляваенны час займаўся паэзіяй і перакладамі.

Памёр Пётр Андрэевіч Сямынін 22 студзеня 1983 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у МасквеСемынин Пётр Андреевич (1909—1983) // Могилы ушедших поэтов.

Творчасць Яшчэ ў дзіцячым доме П. Сямынін пачаў працу над сваім першым вялікім літаратурным творам — аповесцю з жыцця выхаванцаў «Бунтаўшчыкі», якая была апублікавана ў часопісе «Сибирские огни». Аўтар аўтабіяграфічных паэм «Бацькоўскі скарб» (1946), «Пачатак дня» (1958), «Добры бераг» (1961), паэм «Негр» (1935), «Шкіпер» (пра Пятра I), «Сын», «Апошняе лета» (1965), «Ланцуг Праметэя» (1965), кніг паэзіі «Зямная калыска» (1959), «Блізасць неба» (1962), «У складаным і простым» (1968).

Пераклаў на рускую мову асобныя вершы і ўрыўкі з паэм «Адплата», «Новая зямля», «Рыбаколва хата» Якуба Коласа, вершы М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, П. Броўкі, М. Танка, М. Лужаніна, П. Панчанкі. Таксама перакладаў з сербскай і ўкраінскай і іншых моў.

Зноскі

Літаратура

Земсков В. Ф. Семы́нин Пётр Андреевич // Краткая литературная энциклопедия. В 9 т. / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Том 6: Присказка — «Советская Россия», 1971. — 1040 стб. Новая земля : Поэма : Авториз. пер. с белорус. / Якуб Колас; Ред., [предисл.] и обработка перевода П. Семынина; [Ил.: А. Волков]. — Минск: Гос. изд-во БССР, Ред. худож. лит., 1949 (тип. им. Сталина). — 294 с., 9 л. ил. : ил.; 20 см.

Спасылкі Семынин Пётр Андреевич // «Российский государственный архив литературы и искусства» (РГАЛИ) Петр Андреевич Семынин // Литературный Север. Архангельская областная научная библиотека имени Н. А. Добролюбова Семынин Пётр Андреевич (1909—1983) // Могилы ушедших поэтов

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з сербскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы