Арора () — горад ЗША, у акругах Арапаха, Адамс і Дуглас штата Каларада. Усходні прыгарад Дэнвера. Насельніцтва — 325 078 чалавек (2010). Горад з’яўляецца трэцім па колькасці насельніцтва ў штаце. Плошча — 370 км².

Заснаваны пад назвай Флетчэр у 1891 годзе. Перайменаваны ў 1907 годзе ў Арора.

Значнае месца ў Ароры займаюць ваенныя аб’екты: ваенны шпіталь Фіцсіманс (з 1918 г.; у 1955 г. тут лячыўся прэзідэнт Дуайт Эйзенхаўэр пасля сардэчнага прыступу); на мяжы паміж Дэнверам і Арорай — авіябаза Лоўры (1938—1994); База ВПС Бакла (460-е касмічнае крыло і 260-е крыло Нацыянальнай гвардыі Каларада).

Праз горад праходзіць лінія H і R дэнверскага хуткаснага трамвая, які абслугоўвае Дэнверскую агламерацыю.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Каларада