Сяргей Васільевіч Саседаў (; ) — расійскі журналіст, музычны крытык, гісторык музыкі, рэдактар, тэлевядучы, сцэнарыст. Член Саюза журналістаў Масквы.
Біяграфія Нарадзіўся 23 мая 1968 года ў Маскве. У 1985 годзе скончыў школу, а ў 1983 годзе — музычную школу (па класе фартэпіяна).
Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў кур’ерам у чыгуначнай газеце «Гудок», дзе і пачаў сваю журналісцкую практыку. Першы матэрыял з’явіўся ў «Гудку» у 1989 годзе — гэта было інтэрв’ю са спявачкай Эдзітай П’ехай.
Займаўся самаадукацыяй — у 1984—1993 гадах слухаў лекцыі па тэорыі і гісторыі музыкі ў Маскоўскім музычным вучылішчы і кансерваторыі. У 1988 годзе наведваў рэжысёрскія курсы ў Маскоўскім абласным інстытуце культуры.
У 1994—1996 гадах працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Российские вести».
У 1996 годзе скончыў газетна-часопіснае аддзяленне факультэта журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава з чырвоным дыпломам.
Стаў вядомым пасля здымак у праграме «Акулы пяра», якая выходзіла на тэлеканале «ТВ-6» у 1995—1998 гадах. У 1997 годзе на ТВ-6 прымаў удзел у праекце «Акулы палітпяра».
Супрацоўнічаў з выданнямі «Искус», «Мегаполис—Континент».
Са студзеня 1997 па ліпень 1998 года працаваў прэс-менеджарам аддзела эксплуатацыі канцэртнай залы Расійскай акадэміі навук.
Са снежня 1998 па красавік 2000 года быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Среда» канцэрна «Вечерняя Москва».
З мая 2000 па май 2001 года — эксперт газетнага аддзела і музычны аглядальнік газеты «Лига наций».
З чэрвеня 2001 года — музычны рэдактар-аглядальнік «Рок Держава».
З верасня 2002 па май 2004 года — аглядальнік штомесячнага музычнага часопіса «Хит-парад».
У якасці запрошанага журналіста-эксперта рэгулярна ўдзельнічаў у рэлігійнай тэлепраграме «Канон» на ТВ-6.
У верасні — лістападзе 2002 года на ДТВ выступіў аўтарам сцэнарыя і вядучым некалькіх выпускаў штотыднёвага ток-шоу «Под пресс».
У 2007―2008 гадах ― член журы тэлеконкурсу «Суперстар» на НТВ.
З 2010 па 2015 год быў адным з чатырох суддзяў пеўчага шоу «Х-фактар» на ўкраінскім канале СТБ.
З 2020 па 2023 год — член журы праекта «Суперстар! Возвращение» на НТВ.
З верасня 2021 па снежань 2023 года-вядучы ток-шоу «За гранью» на НТВСергей Соседов назвал нового ведущего «За гранью» говорящей головой.
З кастрычніка 2021 года па студзень 2023 года — член журы праекта X-Фактар Беларусь на тэлеканале «Беларусь 1».
Памёр 23 верасня 2026 года ў г. Нерунгры Рэспублікі Саха (Расія) ў выніку няшчаснага выпадку.
Погляды У 2014 годзе падтрымаў анэксію Крыма Расіяй
З 2017 года выступае з праўладнай рыторыкай. Негатыўна адгукаўся пра пратэстны рух у Беларусі, рабіў украінафобскія заявы, вельмі негатыўна адгукаўся пра расіян, якія эмігравалі пасля ўварвання Расіі на Украіну.
Санкцыі 15 студзеня 2023 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну быў унесены ў санкцыйны Спіс Украіны бо ён «выказаўся публічна ў падтрымку так званай „спецаперацыі“ РФ на тэрыторыі Украіны, мяркуе, што Украіна пры падтрымцы краін НАТА і ЗША магла напасці на Расію. Крытыкуе расійскіх зорак, якія выступілі супраць вайны і пакінулі тэрыторыю РФ».
Страта назапашванняў У 2017 годзе пазбавіўся сумы больш за 10 мільёнаў рублёў у цяпер закрытым банке «Югра». З гэтай нагоды выступаў у 2018 годзе на круглых сталах у Дзярждуме (у прыватнасці, у лістападзе) з рэзкай крытыкай Цэнтрабанка, Набіулінай і Пуціна.
Сям’я Бацька — Васіль Мацвеевіч Саседаў (1930—2009) — па прафесіі міліцыянер, 30 гадоў адслужыў у органах ГУУС, працаваў ва ўпраўленні па ахове метрапалітэна да 76 гадоў, памёр ад раку лёгкага. Маці — Антаніна Пятроўна Саседава (нар. 4 лютага 1936) — інжынер-тэхнік, на пенсіі. Старэйшы брат — Уладзімір Васільевіч Саседаў (нар. 7 сакавіка 1960) — інжынер сувязі, працуе менеджарам па продажы сантэхнікі.
Асабістае жыццё Адкрыты гомасексуал.
Крыніцы
Спасылкі Сяргей Саседаў на Личности.net Сяргей Саседаў пра Пятра Нальчыка і конкурс «Еўрабачанне» http://www.echo.msk.ru/programs/life/41658/ Акула Сяргей Саседаў
Катэгорыя:Рэдактары XX стагоддзя Катэгорыя:Рэдактары Расіі Катэгорыя:Рэдактары паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлевядучыя НТБ Катэгорыя:Тэлевядучыя Першага канала Катэгорыя:Тэлевядучыя паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя крытыкі СССР Катэгорыя:Музычныя крытыкі Расіі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта