«Мой лепшы сябар» () — французская камедыя, знятая рэжысёрам Патрысам Леконтам. Галоўныя ролі выканалі Даніэль Ацёй і Дані Бун.
Сусветная прэм’ера адбылася 12 верасня 2006 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта.
Сюжэт Франсуа — парыжскі паспяховы гандляр антыкварыятам сярэдніх гадоў, вядзе раскошны лад жыцця. Аднойчы за вячэрай ён распавядае гісторыю пра пахаванне, на якім яму нядаўна давялося прысутнічаць: развітацца з памерлым прыйшло ўсяго толькі некалькі чалавек. Гэтая гісторыя наводзіць калегаў Франсуа на здагадку, што на яго пахаванне ніхто не прыйдзе, бо ён ганарысты, эгаістычны, у яго няма сяброў. Франсуа запэўнівае прысутных, што мае шмат сяброў. Катрын, дзелавы партнёр Франсуа, кідае выклік: Франсуа неабходна прадставіць свайго лепшага сябра на працягу дзесяці дзён, інакш ён страціць сваю долю ў нядаўна набытай на аўкцыёне старадаўняй грэчаскай вазе.
Нясмелыя спробы завязаць знаёмствы з мінакамі ні да чаго не прыводзяць. Франсуа вырашае наведаць старых знаёмых і сяброў дзяцінства, узяўшы для гэтага падарожжа па Парыжы таксі. Вадзіцелем таксі аказваецца таварыскі Бруно, аднак Франсуа забывае даведацца імя вадзіцеля.
У ролях Даніэль Ацёй — Франсуа Дані Бун — Бруно
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы Францыі 2006 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2006 года