Ха — горад у Бутане, адміністрацыйны цэнтр дзонгхага Ха. Размешчаны на захадзе «Сандалавага каралеўства» каля Сікіма ў даліне ракі Ха-Чу. Аснова эканомікі — вырошчванне рысу. Да горада вядзе ўздым ад Паро праз перавал Чэле-ла (3810 м) са спускам у даліну Ха.

Насельніцтва горада — 2495 чалавек (перапіс 2005 года), 2773 чалавекі (ацэнка 2012 года).

У ваколіцах горада ёсць два будысцкія храмы Лакханг-Карпа (Белы храм) і Лакханг-Нагпо (Чорны храм).

Катэгорыя:Гарады Бутана