Плаўты (Naucoridae) — сямейства паўцвердакрылых.

Апісанне Клапы з падоўжана-авальным целам даўжынёй ад 2 да 15 мм. Афарбоўка цёмна-бурая або аліўкава-бурая. Вусікі складаюцца з 4 членікаў. Сярэднія, а асабліва заднія ногі веслападобныя, забяспечаныя густымі плавальнымі валасінкаміОпределитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: Наука, 1988. — С. 732. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2..

Экалогія Гэтыя клапы — драпежнікі. Насяляюць вадаёмы, але зіму праводзяць на сушы. Укус балючы.

Распаўсюджанне Сустракаюцца сусветна. Максімальная разнастайнасць адзначана ў трапічных шыротах.

Палеанталогія Найбольш старажытныя знаходкі прадстаўнікоў зафіксаваныя ў адкладах верхняга трыясу ва Украіне і ў Сярэдняй Азіі.

Класіфікацыя У сусветнай фаўне каля 325 відаў з 36 родаў. Сямейства падзяляюць на пяць падсямействаў.

Montandon, 1897 Montandon, 1897 Stål, 1876 Stål, 1876 Leach, 1815

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Клаповыя