.Рано Байзаеўна Шарыпава (27.2.1939, Ташкент, Узбекістан) — узбекская спявачка і ўрачРано Байзаевна ШАРИПОВА.
Біяграфія
У 1963 годзе скончыла Ташкенцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1963—1997 — урач-фізіятэрапеўт у паліклініцы 4-га Галоўнага Упраўлення Міністэрства аховы здароўя Узбекістана. З іх два гады, з 1978 па 1979 год, урач-фізіятэрапеўт у Крамлёўскай паліклініцы 4-га Галоўнага Упраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР у Маскве.
З 1964 па 2014 год — салістка эстрадна-сімфанічнага аркестра Дзяржтэлерадыё Узбекістана і Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі рэспублікі Узбекістан.
На працягу сарака гадоў працавала адначасова ў дзвюх сферах.
Творчасць
У Залатым фондзе Узбекскага радыё захоўваюцца запісы больш за 300 песень. У фондзе Узбекскага тэлебачання — дзясяткі сольных, музычных кіно і відэа, хранікальна-дакументальных праграм, знятых ва Узбекістане, у многіх рэспубліках былога Саюза.
Была ўдзельніцай шматлікіх канцэртаў майстроў мастацтваў, у прыватнасці, на IV-м Усесаюзным фестывалі тэлефільмаў у Мінску, дзе дэманстраваўся музычны фільм-канцэрт «Спявае Рано Шарыпава». Удзельнічала ва Усесаюзным фестывалі «Маскоўская восень» у Крамлёўскім палацы з’ездаў.
Сям’я
Замужам з 1960 года. Мае дваіх дзяцей — сына і дачку, 4-х унукаў і 4-х праўнукаў.
Спасылкі
Простуженная пела без фонограммы, чем сильно удивила Пахмутову. Рано Шарипова — забытая советская певица
Катэгорыя:Медыкі Узбекістана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Узбекістана