Кабардзі́нская мова, таксама кабардзі́на-чарке́ская, усходне-ады́гская або усходне-чарке́ская (саманазва адыгэбзэ , къэбэрдей адыгэбзэ, къэбэрдейбзэ) — мова кабардзінцаў і чаркесаў, вельмі блізкая да адыгейскай мовы, адна з дзяржаўных моў Кабардзіна-Балкарскай і Карачаева-Чаркескай рэспублік. Адна з рэгіянальных моў Расійскай Федэрацыі.
Некаторыя мовазнаўцы схільны лічыць кабардзінскую і адыгейскую мовы дыялектамі агульнай . Самі адыгейцы, кабардзінцы і чаркесы называюць сваю мову адыгэбзэ, што азначае «адыгская мова», што звязана з ідэямі агульнай адыгскай (чаркескай) нацыі. Нягледзячы на існаванне агульнай назвы і ўсведамленне адзінасці мовы шматлікімі носьбітамі, большасць лінгвістаў схільны падзяляць адыгскую мову на дзве асобныя мовы. Прычынай гэтаму з’яўляецца значная розніца паміж мовамі ўсходу і захаду.
да 1924 года было на заснавана на арабскім алфавіце і кірыліцы, з 1924 па 1936 год — на лацініцы, але ў 1936 годзе была павернута кірыліца.
Генеалагічная і арэальная інфармацыя Кабардзінская мова разам з адыгейскай, убыхскай, абхазскай і абазінскай адносяцца да абхаза-адыгскай сям’і моў (паўночна-заходне-каўказскія мовы).
Сёння мова ў асноўным распаўсюджана ў Расіі і на Блізкім Усходзе: у Расіі мова распаўсюджана ў Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі, Адыгеі, Краснадарскім краі, Стаўрапальскім краі і Маздокскім раёне Паўночнай Асеціі.
За мяжой Расіі кабардзінская мова шырока прадстаўлена ў краінах Бліжняга Усходу. У прыватнасці, у такіх краінах як Турцыя, Іарданія, Сірыя, Саудаўская Аравія, а таксама ў Германіі і ЗША.
Сацыялінгвістычная інфармацыя У Расіі па даных перапісу 2010 года, каля 516 000 чалавекПерапіс насельніцтва 2010 года валодаюць кабардзінскай як роднай мовай. З іх, па рэзультатах перапісу, прыкладна 460 000 валодаюць таксама рускай.
Усяго па свеце налічваецца 1 628 500 чалавек, якія валодаюць кабардзінскай мова, з іх 36 700 маналінгвальныПа даных Ethnologue.
У 1995 годзе была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі (разам з балкарскай і рускай), у 1996 годзе — у якасці дзяржаўнай у Карачаева-Чаркесіі.
Дыялекты Вылучаюць некалькі галоўных гаворак кабардзіна-чаркескай мовы: баксанская, бесленееўская, хабезская, кубанская.
Баксанская гаворка распаўсюджана ў Вялікай і Малой Кабардзе і ў маздокскіх кабардзінцаў. Хабезская гаворка распаўсюджана сярод чаркесаў Карачаева-Чаркесія. Кубанская гаворка распаўсюджана ў кабардзінскіх пасяленнях рэспублікі Адыгея (Ходзь, Блечэпсін, Кашэхабль). Бесленееўскі дыялект займае прамежкавае становішча паміэ кабардзіна-чаркескай і адыгейскай мовамі, часамі лічыцца таксама дыялектам адыгейскай мовы. Распаўсюджаны галоўным чынам у аулах Бесленей і Вака-Жыле ў Карачаева-Чаркесіі і ва Успенскім раёне Краснадарскага краю.
Пісьмо Да пачатку ХІХ стагоддзя было некалькі спроб стварэння кабардзінскага пісьма на аснове арабскага.
У 1829 годзе выкладчыкам Пецярбургскага ўнівесітэта Іванам Грацылеўскім быў створаны кабардзінскі алфавіт на аснове кірылічнай графічнай аснове. У 1832 — 1835 гадах першы кабардзінскі асветнік Шора Ногмаў стварыў кабардзінскі алфавіт спачатку на кірыліцы, а потым на арабіцы. На працягу ўсяго ХІХ стагоддзя кабардзінская арабіца некалькі разоў змянялася.
Сітуацыя двайнога пісьма захоўвалася да 1924 года, калі пісьмо было пераведзена на лацінскую аснову. Але ў 1936 годзе кабардзінская мова, першай з нацыянальных моў Савецкага Саюза, была пераведзена з лацінскага алфавіта на кірыліцу.
Літаратура
Кабардино-черкесский язык: В двух томах. — Нальчик: Институт гуманитарных исследований Правительства КБР и КБНЦ РАН; ИЦ «Эль-Фа», 2006. (Т. I: Создание письменности, фонетика и фонология, морфология, синтаксис. 549 с.; Т. II: Лексика, фразеология, диалектология, устно-поэтический язык, ономастика. 520 с.) Карданов Б. М., Бичоев А. Т. Русско-кабардинско-черкесский словарь: 30 000 слов / Под ред. А. О. Шогенцукова; С приложением краткого грамматического очерка кабардино-черкесского языка Б. М. Карданова. — М.: Государственное издательство иностранных и национальных словарей, 1955. — 1056 с. Табухов Х. К. Школьный русско-кабардино-черкесский фразеологический словарь. — Нальчик, 1997. — 456 с. Апажев М. Л., Коков Дж. Н. Кабардино-черкесско-русский словарь: Около 27 000 слов/ Под ред. Б. Ч. Бижоева. — Нальчик: Эльбрус, 2008. — 704 с. Абитов М. Л., Балкаров Б. Х. Грамматика Кабардино-Черкесского литературного языка, Изд-во Академии наук СССР, М., 1957
Спасылкі
Adyga.org — Папулярны адыгскі інтэрнэт-форум Audio.Adyga.org — Віртуальны адыгскі слоўнік , чаркеская, англійская, турэцкая Дапаможнік па Паўночна-каўказскіх мовах Кабардзінскі (къэбэрдеибзэ) алфавіт Анлайн-урокі чаркескай (адыгскай) мовы Артыкул з Літаратурнай энцыклапедыі 1934 г. Гісторыя вывучэння бесленееўскага дыялекту Кабардзінская мова: статыстычныя даныя Слоўнік кабардзінскай (чаркескай) мовы Чаркескія (адыгскія) дыялекты
Катэгорыя:Карачаева-Чаркесія Катэгорыя:Кабардзіна-Балкарыя Катэгорыя:Мовы Ірака Катэгорыя:Мовы Турцыі Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Мовы Грузіі Катэгорыя:Абхаза-адыгскія мовы