Зебулон Мантгомеры Пайк (, — ) — амерыканскі брыгадны генерал і даследчык, у гонар якога названы гара Пайкс-Пік, нацыянальны лес у штаце Каларада, шэраг акруг і іншыя аб’екты. У складзе арміі ЗША кіраваў дзвюма даследчымі экспедыцыямі: да вярхоўяў Місісіпі ў 1805—1806 гадах і на паўднёвы захад, праз Вялікія раўніны да Скалістых гор, у 1806—1807 гадах.
Пайк удзельнічаў у Англа-амерыканскай вайне 1812—1815 гадоў і дасягнуў звання брыгаднага генерала ў 1813 годзе. Загінуў у бітве за Ёрк (сучасны Таронта, Канада) 27 красавіка 1813 года.