Genlisea — від насякомаедных раслін сямейства . Расце ў Цэнтральнай Амерыцы, Вест-Індыі, Афрыцы і на Мадагаскары.

Апісанне Лоўчыя прылады прадстаўнікоў роду складаюцца з асобных бурбалак з доўгімі трубачкамі. Яны сканчаюцца двума спіральна скручанымі шылападобнымі атожылкамі. Іх унутраныя сценкі пакрываць шматлікія шчацінкі, накіраванымі ўніз. Яны перашкаджаюць выхаду насякомых вонкі. Расліна сваёй асіметрычнай формай нагадвае клюшню краба, у якую лёгка трапіць, але вырвацца практычна немагчыма. Паляванне на ўсё жывое вядзецца не толькі над зямной паверхняй (гэта справа фотасінтэзіруючага вонкавага лісця), але і ў глебе, дзе з дапамогай пустых трубачак, таксама спіралепадобных, засмоктваюцца разам з грунтавымі водамі мікраарганізмы. Пераварванне ежы адбываецца непасрэдна ў каналах яе паступлення.

У гэтых драпежных раслін ёсць два розныя тыпы лісця: фотасінтэзіравальнае лісце над зямлёй і адмысловае падземнае лісце, якое таксама заваблівае, ловіць і пераварвае дробныя арганізмы.

Падземнае лісце для расліны-драпежніка выконвае і ролю каранёў для забору вады і прымацавання, паколькі ў самой расліны-драпежніка каранёў няма.

Лісце пад зямлёй ўтварае пустыя трубкі, якія маюць выгляд спіралі. Дробныя мікробы трапляюць у гэтыя трубкі з дапамогай патоку вады, але ўжо не могуць з іх выйсці.

Катэгорыя:Плывунцовыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1833 годзе Катэгорыя:Флора Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Мадагаскара