Крыстафер Такер (; нар. ) — амерыканскі камедыйны акцёр, які таксама выступае ў жанры cтэндап. Найбольш вядомы дзякуючы ролі дэтэктыва Джэймса Картэра ў трылогіі «Гадзіна пік», «Гадзіна пік 2» і «Гадзіна пік 3», а таксама фільмам «Пятніца», «Пяты элемент» і «Мой хлопец — псіх».

Першы поспех прыйшоў да Такера пасля таго, як ён сыграў адну з галоўных роляў у камедыі «Пятніца» рэжысёра Ф. Гэры Грэя. Але гледачы ўсяго свету запомнілі Крыса Такера пасля «Пятага элемента» (1997) Люка Бесона.

Калі ў 1998 годзе на экраны выйшаў фільм Брэта Ратнера «Гадзіна пік», зрабілася зразумелым, што поспех Такера ў «Пятым элеменце» не быў выпадковасцю. Пасля гэтага Крыс Такер не з’яўляўся на кінаэкране тры гады, нават у «Наступнай пятніцы» (2000) Стыва Кара — працягу «Пятніцы», якая праславіла акцёра, — ён не здымаўся.

У 2006 годзе Такер заключыў кантракт, па якім за ўдзел у фільме «Гадзіна пік 3» ён атрымліваў беспрэцэдэнтны ганарар — 25 мільёнаў долараў. Такім чынам, Крыс Такер стаў тады самым высокааплатным галівудскім акцёрам.

У 2012 годзе Крыс зняўся ў фільме «Мой хлопец — псіх».

Фільмаграфія

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Стэндап-комікі ЗША