Наля (Анастасія) Маркава (у замужжы Хмара; , в. Хатоўня — 1994) — беларуская паэтэса.

Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Хатоўня Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла ў 1927 годзе Магілёўскі педтэхнікум. У 1925—1928 гг. была сяброўкай Магілёўскай філіі «Маладняка», удзельнічала ў працы І з’езда гэтай арганізацыі.

У 1929 годзе пераехала да мужа ў Ленінград, дзе ў 1934 годзе скончыла Ленінградскі педінстытут. Працавала загадчыцай піянерскага клуба, выхавацелькай дзіцячага садка, дырэктарам школ, выкладчыцай рускай мовы і літаратуры. З 1962 г. — на пенсіі. Узнагароджаная медалямі.

Творчасць Першы надрукаваны верш Н. Маркавай «У вёску» з’явіўся ў 1925 г. у газеце «Магілёўскі селянін». Друкавалася таксама ў часопісах «Маладняк», «Чырвоны Сейбіт», «Полымя», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», літаратурных зборніках «Дняпроўскія ўсплёскі» і «Ранне».

У часы маладосці Наля Маркава сябравала з вядомым паэтам Уладзімірам Дубоўкам, які прысвяціў ёй свой зборнік вершаў «Наля» (1927).

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Магілёўская філія Маладняка