«Бальшаві́к» — тэарэтычны і палітычны орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снежня 1924 да 1936 у Вільні, пазней у Менску на беларускай (асобныя матэрыялы на рускай) мове. Нумары 1—40 выйшлі як газета, з нумара 41-га — часопіс (выйшла 50 нумароў).
Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуністычнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Заходняй Еўропы, пастановы пленумаў ЦК КПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ, хроніку партыйнай работы. Пісаў пра палітычнае і эканамічнае становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэвалюцыйным і нацыянальна-вызвольным рухам працоўных Заходняй Беларусі.
Друкаваў і сектанцкія матэрыялы, асабліва ў 1930-я гг.
Літаратура
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Мінска на беларускай мове Катэгорыя:1924 год у Вільні