Шаен () — рака ў амерыканскіх штатах Паўднёвая Дакота і Ваёмінг, правы прыток Місуры. Даўжыня — каля 475 км, плошча басейна — 62 800 км². Бярэ пачатак на ўсходзе штата Ваёмінг, у акрузе Канверс ад зліцця рэк Антэлоп і Драй-Форк. Цячэ ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунках, агінаючы паўднёвы ўскраек горнага масіва Блэк-Хілс.

Рака працякае па паўночна-заходняй мяжы нацыянальнага парку Бэдлендс і індзейскай рэзервацыі Пайн-Рыдж.

Катэгорыя:Прытокі Місуры