Ангела Вінклер (, нар. ) — нямецкая актрыса.
Вінклер вучылася на медыцынскага тэхнолага ў Штутгарце. Зацікавіўшыся тэатрам, яна пераехала ў Мюнхен, дзе навучалася акцёрскаму майстэрству ў Эрнста Фрыца Фюрбрынгера. У 1967 годзе яна сыграла сваю першую ролю ў тэатры ў Каселі. У 1969 годзе яна дэбютавала на вялікім экране ў фільме Пітэра Флейшмана «Паляўнічыя сцэны з Ніжняй Баварыі». Гэтая роля прыцягнула ўвагу тэатральнага рэжысёра Петэра Штайна, які запрасіў Вінклер у трупу берлінскага тэатра Шаўбюне, дзе яна грала да 1978 года. За ролю ў карціне «Згублены гонар Катарыны Блюм» актрыса атрымала прэмію «Deutscher Filmpreis». Міжнародную вядомасць Вінклер прынесла роля ў філасофскай кінадраме Фолькера Шлёндорфа «Бляшаны барабан» 1978 года.