Паўднёва-Ютаўскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідар-Сіці ў штаце Юта, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1897 годзе як настаўніцкая школа, Паўднёва-Ютаўскі ўніверсітэт цяпер мае больш за 1800 выпускнікоў штогод са ступенню бакалаўра і іншымі акадэмічнымі ступенямі ў шасці каледжах і адной школе. Вучэльня прапануе больш за 140 праграм бакалаўрыяту і 19 праграм магістратуры.

Структура Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж навук пра здароўе Каледж выяўленчых і выканальнцкіх мастацтваў Каледж інжынерыі і вылічальнай тэхнікі Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук Школа бізнесу

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Юта

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Юты