Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Колінс у штаце Каларада, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта флагманская ўсанова ўніверсітэцкай сістэмы штата. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцюю Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе як сельскагаспадарчы каледж і прыняла сваю цяперашнюю назву ў 1957 годзе. Ва ўніверсітэце працуе каля 2 тысяч выкладчыкаў у 8 каледжах. Ступень бакалаўра прапануецца па 65 праграмах навучання, а ступень магістра - па 55 праграмах. Таксама ўніверсітэт прысвойвае доктарскія ступені па 40 спецыяльнасцях. Кампус уключае сярод іншага лабараторыю рухавікоў і пераўтварэння энергіі, універсітэцкі цэнтр мастацтваў, у якім знаходзяцца музей дызайну і мерчандайзінгу і музей мастацтваў, ветэрынарную навучальную бальніцу і інстытут даследаванняў атмасферы.
Структура Каледж сельскагаспадарчых навук Каледж бізнесу Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж вольных мастацтваў Каледж прыродазнаўчых навук Каледж ветэрынарнай медыцыны і біямедыцынскіх навук Каледж інжынерыі Каледж прыродных рэсурсаў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каларада
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каларада