Марафо́н ( [Marathṓn]) або Марафо́нскі бег — дысцыпліна лёгкай атлетыкі, якая ўяўляе сабой забег на дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў. Вядучыя сусветныя марафоны праводзяцца пад эгідай і па правілах, распрацаваных Асацыяцыяй міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS). Правілы AIMS пацверджаны Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF).
З’яўляецца алімпійскай дысцыплінай лёгкаатлетычнай праграмы ў мужчын з 1896 года, у жанчын - з 1984 года.
Гісторыя Назва ад мястэчка Марафон, адкуль, паводле падання, пасля Марафонскай бітвы (490 да н.э.) грэчаскі воін-ганец пасланы ў Афіны з весткай аб перамозе над персамі. Не спыняючыся ў дарозе, ён прыбег у горад і, усклікнуўшы «Мы перамаглі», упаў мёртвым.
Гл. таксама World Marathon Majors
Зноскі
Літаратура — С. 106.
Спасылкі Марафон на сайце IAAF Найлепшыя вынікі ўсіх часоў у мужчын Найлепшыя вынікі ўсіх часоў у жанчын
Катэгорыя:Бег на доўгія дыстанцыі