Місія Еўрапейскага Саюза ў Арменіі (ЕУМА) () — грамадзянская місія Еўрапейскага саюза ў рамках Агульнай палітыкі бяспекі і абароны на тэрыторыі Арменіі.
Гісторыя Пра стварэнне Місіі было абвешчана 23 студзеня 2023 года ў адказ на афіцыйны запыт улад Арменіі пасля сутыкненняў на азербайджана-армянскай мяжы. Місія абапіраецца на працу двух папярэдніх: Місія назіральнікаў Еўрапейскага саюза ў Арменіі (EUMCAP) і Група дапамогі ў планаванні Еўрапейскага саюза ў Арменіі (EUPAT).
Місія працягвае назіральную дзейнасць, якая раней праводзілася назіральнікамі Місіі назіральнікаў Еўрасаюза ў Грузіі.
11 снежня 2023 года ЕС пацвердзіў, што колькасць супрацоўнікаў павялічыцца з 138 да 209 чалавек.
Пасля армянскай памежнай правакацыі з лютым 2024 года, Міністэрства замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі заявіла, што замест садзейнічання рэгіянальнай стабільнасці Місія стала агентам «бінокальнай дыпламатыі», арганізоўваючы візіты ў памежныя раёны еўрапейскіх афіцыйных асоб і неафіцыйных дэлегацый.
Мандат Мэтай місіі з'яўляецца «садзейнічанне стабільнасці ў прыгранічных раёнах Арменіі, умацаванне даверу і бяспекі ў пацярпелых ад канфлікту раёнах і забеспячэнне ўмоў, якія садзейнічаюць нармалізацыі адносін паміж Арменіяй і Азербайджанам пры падтрымцы ЕС». Мандат ЕУМА будзе дзейнічаць 2 гады, а яе аператыўны штаб знаходзіцца ў Арменіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенныя і грамадзянскія місіі Еўрапейскага Саюза Катэгорыя:Карабахскі канфлікт Катэгорыя:Арменія і Еўрапейскі Саюз Катэгорыя:Азербайджана-армянскія адносіны Катэгорыя:Палітыка Еўрапейскага саюза Катэгорыя:2023 год у Арменіі Катэгорыя:2024 год у Арменіі