Алфавітны спіс жанчын, якія прафесійна займаліся батанікай і/або ўнеслі значны ўклад у гэту навуку. Спіс варта дапоўніць.

Спіс уключае спецыялістак і даследчыц у такіх дысцыплінах як фізіялогія раслін, фітапаталогія, гісторыя батанікі, палеабатаніка, брыялогія, мікалогія, бактэрыялогія, гідрабіялогія, паразіталогія, сістэматыка, ліхеналогія, аграсталогія; сумежных навуках — біялогіі, хіміі, геаграфіі, экалогіі, археалогіі, энтамалогія; таксама натуралісткі, калекцыянеркі раслін, батанічныя ілюстратары, садоўніцы, фларысткі, экалагічныя актывісткі, экафеміністкі і фатографы, пісьменніцы, педагогі, датычныя пытанняў батанікі.

Некаторыя даследчыцы са спісу вывучалі і збіралі расліны ў падарожжах, таму таксама глядзіце Спіс даследчыц і падарожніц.