Енс Ліен (; нар. ) — нарвежскі кінарэжысёр. Уладальнік прэміі «Аманда» за рэжысёрскую працу ў фільме «Недарэчны чалавек».
Біяграфія Нарадзіўся 14 верасня 1967 года ў Осла, дзе і правёў большую частку дзяцінства.
У 1990 годзе паступіў у Міжнародную Лонданскую кінашколу. Пасля заканчэння вучобы ў 1993 годзе, яго дыпломнай, а таксама дэбютнай, працай стаў кароткаметражны фільм «Мантана». Тады ж фільм быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў у Грымстадзе.
На наступны год Ліен падрыхтаваў новы кароткаметражны фільм пад назвай «Мая электрычная кухня» для дэманстрацыі ў Грымстадзе.
Кароткаметражкі «Зачыні дзверы» і «Натуральныя акуляры» былі паказаны ў праграме кароткаментражных фільмаў на Міжнародным канскім кінафестывалі у 2000 ў 2001 гадах адпаведна.
Да 2003 года Енс займаўся маркетынгам і стварэннем рэкламных ролікаў.
Яго дэбютам у вялікім кіно стала карціна «Джоні Ванг». Фільм быў адабраны для пазаконкурснага паказу на Берлінскім міжнародным кінафестывалі, дзе ён атрымаў намінацыю на прэмію «Аманда» за лепшы фільм, але прайграў стужцы «Кухонныя байкі».
Крыніцы