M8L8TH, або М8Л8ТХ, МОЛОТХ — NSBM-гурт, створаны ў 2003 годзе ў Цвяры (Расія).

Паводле заснавальніка, назва расшыфроўваецца як «Молат Гітлера», а лічбы 8 замест двух літар «О» адсылаюць да вядомага лозунга неанацыстаў. Гурт прапагандуе нацыянал-сацыялізм, антысемітызм, язычніцтва і антыхрысціянства.

Гісторыя

Першая творчасць Ад пачатку ў гурце ўдзельнічаў Аляксей Лёўкін, пазней да іх далучыўся бубнач Іван, лідар цвярскога метал-праекта Hagl. У 2003 годзе выходзіць першы дэмазапіс гурта, улетку каманда дае жывыя выступы ў Цвяры. Восенню да іх далучаецца новы гітарыст Паўло. У 2004 годзе M8L8TH запісаў і выдаў свой дэбютны альбом «Чёрным крылом».

Арышты па справе «Цвярской групоўкі» У 2006 годзе Лёўкіна і шмат яго пабрацімаў арыштавалі па справе «Цвярской групоўкі» і абвінавацілі ва ўзброеным нападзе. Сярод іншых абвінавачванняў лідару M8L8TH выстаўленыя тры забойствы і адзін замах на глебе нацыянальнай нецярпімасці, якія следства ўрэшце не даказала.

Крымінальныя справы надоўга замарозілі дзейнасць гурта. На месца Аляксея ўзялі Івана, які на той момант ужо быў дзейным бубначом, але пасля запісу альбома «Непоколебимая вера» быў выключаны з гурта за неадпаведнасць ідэалогіі.

WotanJugend У 2008 годзе сумеснымі сіламі была створана арганізацыя, якая прапагандуе ідэі нацыянал-сацыялізму, а таксама германа-скандынаўскай культуры, пад назвай WotanJugend (у аналогіі з Гітлерюгенд — Моладзь Вотана).. Удзельнікі арганізацыі стварылі магутны медыярэсурс у сетцы ВКонтакте, на якім пачалі публікаваць альбомы NSBM-калектываў, якія далучыліся да іх, а таксама арганізоўваць канцэрты, шэсці, паходы. У аб’яднанне ўваходзілі гурты «M8L8TH», «Нежеголь», «Архидея», «Башня Ледяных Воронов», «Шёпот Рун» і інш.

У 2009 годзе, пасля выхаду альбому «Непоколебимая вера» прыступілі да запісу спліт-альбома разам з «Нежеголь». У 2010 годзе выйшаў зборнік «Scent of Blood / Rehearsal 2003 ab». Рэліз уключаў дэма 2003 года і рэпетыцыйны запіс. У 2011 годзе пасля пастаянных пераносаў выйшаў спліт-альбом «WotanJugend». У 2013 годзе выйшаў сінгл «Слёзы восені», запісаны сумесна з гуртом «Нежеголь». 21 лістапада 2013 года выйшаў трэці паўнафарматны альбом «Сага о Чёрном Марше».

Пераезд ва Украіну З пачаткам у 2014 годзе вайны на паўднёвым усходзе Украіны, рух «WotanJugend» пераехаў з Цверы ва Украіну і пачаў агітацыю сярод ультраправых у падтрымку батальёна «Азоў». У 2015 годзе Аляксей з прычыны пераследу з боку ўлады пакінуў Расію і пераехаў ва Украіну, дзе працягнуў праект з новай камандай.

Пасля двух сінглаў «Шторм над Азовом» (2016) і «L.A.H. (Luciferian Aesthetics of Herrschaft)» (2017), у 2018 годзе M8L8TH выпусцілі міні-альбом «Coup de grâce» (супрацоўніцтва з лідарам французскага гурта Peste Noire) і чацвёрты поўнафарматны альбом. У тым жа годзе Лефортаўскі раённы суд Масквы санкцыянаваў завочны арышт вакаліста гурта Аляксея Лёўкіна па справе пра экстрэмізм і распальванне нянавісці і варожасці.

У 2020 годзе ў эксперыментальным для сябе стылі гурт выпусціў трэк «Onslaught!», заснаваны на трэку «Мой одаль», і «Did-Dub-Snop» — кавер на песню трэк гурта «Нежеголь». У 2020 годзе выйшаў сінгл «Teorassologie».

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну суполка прымала ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны. У прыватнасці, на пачатку Аляксей Лёўкін ваяваў у складзе палка «Азоў», а станам на 2023 год лічыцца ў РДК, у складзе Узброеных сіл Украіны.

У 2022 годзе гурт выпусціў трэк «The Black Grave» для будучага аднайменнага альбома. У 2022 годзе выйшаў трэк «AzovStahl», прысвечаны гераічнай абароне Марыупаля і «Азоўсталі» у прыватнасці.

У 2023 годзе анансаваны выпуск пятага поўнафарматнага альбома «Nekrokrator».

Легальны статус Песня «Слёзы Осени» і «Знамёна Ввысь» унесены ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РФ.

З 2018 года лідар гурта Аляксей Лёўкін завочна арыштаваны за «стварэнне экстрэмісцкай супольнасці і ўзбуджэнне нянавісці або варожасці», а таксама «прыніжэнне чалавечай годнасці, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэту».

22 мая 2023 года быў паўторна аб’яўлены ў вышук за ўдзел у рэйдзе на Белгарадскую вобласць.

Дыскаграфія НазваГодТыпReh. Demo2003DemoЧёрным крылом2004Паўнафарматны альбомШтурм2006Канцэртны альбомНепоколебимая вера2009Паўнафарматны альбомScent of Blood / Rehearsal 2003 ab2010ЗборнікWotanJugend2011Спліт-альбомСлёзы осени2013СінглСага о чёрном марше2013Паўнафарматны альбомШторм над Азовом2016СінглL. A. H. (Luciferian Aesthetics of Herrschaft)2017СінглУдар милосердия / Coup de grâce2018Міні-альбомReconquista2018Паўнафарматны альбомProphecies of Aryan Moon2019Спліт-альбомOnslaught!2020СінглTeorassologie2020СінглTeorassologie: There Is Nothing More Mystherious than Blood2020Міні-альбомDid-Dub-Snop2020СінглBy the White Wolf’s Hammer2021СінглLibations of the Black Wing2022Канцэртны альбомThe Black Grave2022СінглAzovStahl2022СінглNekrokrator2023Паўнафарматны альбом

Крыніцы

Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Расіі Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Украіны Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе