Фаціма Зайнулінаўна Габітава (, ; 1903, Капал, Алмацінская вобласць, Казахстан — 1968, Алматы, Казахская ССР) — , , , літаратуразнавец, , педагог, . Яна была жонкай вядомых казахскіх грамадскіх дзеячаў і літаратараў Біляла Сулеева, Ільяса Джансугурава і Мухтара Аўэзава.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя Фаціма Габітава нарадзілася ў 1903 годзе ў сям’і ў сяле Сямірэчанскай вобласці. Бацька — Зайнула (пам. у 1903 годзе) быў купцом першай гільдыі. Маці — Гайніджамал (народжаная Зылкыбаева). Скончыла начальную рускую школу для дзяўчынак, нядзельную татарскую школу, медрэсэ «Якубія», экстэрнам скончыла медрэсэ «» ў АрэнбургуКОГДА ЕСТЬ ЧЕМ ПОДЕЛИТЬСЯ . У 1914—1917 гадах Фаціма вучылася ў сасланай немкі Іды Карл нямецкай і французскай мовам, а таксама граць на мандаліне ў чэха.

У 1918 годзе, ва ўзросце 15 гадоў, Фаціма ўжо працавала настаўніцай у Капальскай татарскай школе, а пасля — у татарскай школе ў г. Яркенце.

Шлюб з Білялам Сулеевым У 1919 годзе ва ўзроце 16 гадоў ажанілася з маладым педагогам Білялам Сулеевым, які ўжо быў відным асветнікам, педагогам, акынам, драматургам і журналістам. У той час Білял Сулееў займаўся адкрыццём школ-інтэрнатаў для казахскіх дзяцей у Сямірэчанскай вобласці. Каля 1920 года ў сужэнцаў нарадзілася дачка Фарыда, а ў 1923 годзе — сын Жанібек. У 1928 годзе Б. Сулееў і заснавалі . Фаціма ў гэты час выкладала ў Алмацінскай казахскай школе № 8 імя Байтурсынава і Краёвай дзевяцігадовай казахскай школе.

У 1929 годзе Білял пераехаў у Актабэ ў якасці загадчыка абласнога аддзела асветы. Фаціма ўладкавалася на працу ў казахскую школу № 6. У студзені 1930 года памерла іх дзесяцігадовая дачка Фарыда.

У тым жа годзе Біляла перавялі ў Сяміпалацінск рэктарам . Фаціма з дзецьмі рушыла за мужам і пачала выкладаць у фармацэўтычным тэхнікуме. У лістападзе ў сям’і нарадзіўся сын .

У хуткім часе Білял Сулееў быў арыштаваны па абвінавачанні ў нацыяналізме. 5 верасня 1932 года ён быў вызвалены, але мусіў ехаць працаваць у Маскву, таму яго жонка засталася адна без падтрымкі.

Шлюб з Ільясам Джансугуравым

Яшчэ ў 1919 годзе Фаціма пазнаёмілася з блізкім сябрам першага мужа Біляла, Ільясам Джансугуравым. Ільяс закахаўся ў маладую настаўніцу, пісаў ёй вершы і не хаваў пачуццяў, але Фаціма не адказала ўзаемнасцю і параіла яму накіраваць сваю палкасць у творчасць. У час турэмнага заключэння Біляла Сулеева жонка Ільяса, Фаціма Тарэбаева, была на вучобе ў Маскве, а Ільяс і Фаціма Габітава аднавілі адносіны, што ў выніку прывяло да двух разводаў.

У 1932 годзе Фаціма і Ільяс ажаніліся ў Алма-Аце. У 1933 годзе ў сям’і нарадзілася дачка Умет. У 1932 — 34 гадах Ільяс Джансугураў працаваў старшынёй Саюза пісьменнікаў Казахскай ССР, а ў 1933 — 36 гадах — загадчыкам Выдавецтва казахскай палітычнай літаратуры. Фаціма выкладала казахскую мову ў Камуністычным універсітэце, працавала рэдактарам аддзела фальклору і дзіцячай літаратуры ў дзяржаўным выдавецтве, працавала захавальнікам бібліятэкі ў Наркамаце народнай асветы Казахскай ССР. У 1934 годзе ў складзе дэлегацыі казахскіх пісьменнікаў з Ільясам Джансугуравым, Сакенам Сейфуліным і удзельнічала ў у Маскве.

У 1935 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, якой далі імя Ільфа (Ільяс + Фаціма). Фаціма выкладала ў 18-й узорнай казахскай школе і Алмацінскім педагагічным тэхнікуме. Жывучы з Фацімой Габітавай Ільяс Джансугураў стварыў свае лепшыя літаратурныя творы, сярод якіх 15 паэм, у тым ліку паэма «», прызнаная класікай .

Фаціма працавала рэдактарам у выдавецтве мастацкай літаратуры, займалася перакладамі, рэдагавала творы мужа. Ільяс вельмі пяшчотна адносіўся да дзяцей ад першага шлюба Фацімы, якіх усынавіў.

Ільяс Джансугураў быў арыштаваны ў жніўні 1937 года і расстраляны ў лютым 1938 года. Трэцяе дзіця пары, сын , нарадзілася ўжо пасля арышту бацькі, той дазнаўся пра яго з ліста ў турму і бачыў толькі аднойчы на сустрэчы пры следчым. 23 красавіка 1938 Фаціму арыштавалі, а 10 чэрвеня таго ж года асудзілі на два гады і выслалі з Алматы ў Сяміпалацінск як «жонку ворага народа»Фатима .

Нягледзячы на небяспеку, Фаціма выратавала многія рукапісы мужа, а дзяцей дзеля бяспекі запісала на сваё прозвішча — Габітавымі. Маючы боязь, што дзяцей могуць забраць з сям’і ў дзіцячы дом, Фаціма адаслала іх у родны горад Капал, а сама з маленькім Булатам пераехала ў Семей.

У 1940 годзе Фаціма вярнулася ў Алматы. Яна шмат пісала і наведвала розныя ўстановы ў спробах адшукаць звесткі пра мужа, але безвынікова. Фаціма Габітава пачала вучыцца, удзельнічала ў пераводзе з лацінскага алфавіту на кірылічны. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сына Біляла Жанібека прызвалі на фронт. Фаціма па некалькі гадзін на тыдзень выкладала казахскую мову ў фізкультурным тэхнікуме, за што атрымлівала карткі на хлеб, якога такой вялікай сям’і зусім не хапала. У такі час на дапамогу прыйшоў сябар Біляла і Ільяса, Мухтар Аўэзаў, які падтрымліваў Фаціму як адзінокую маці са статусам «двойчы жонка ворага народа» з пяццю дзецьмі на руках, рызыкуючы ўласнай бяспекай.

Сувязь з Мухтарам Аўэзавым Мухтар быў жанаты, але яго жонка Валяціна жыла ў Ленінградзе і ў выніку ўзаемнай павагі і сяброўства Мухтара і Фацімы яны сталі жыць разам як муж з жонкай. Калі над М. Аўэзавым таксама навісла пагроза рэпрэсій, Мухтар адправіў жонку да свайго брата Разака ў сяло .

Абставіны склаліся так, што ў Мерке 1 студзеня 1943 года ў Фацімы нарадзіўся сын Қапалдағы Фатима Ғабитованың мұражайы жабылып қалды , а ў красавіку ў баі пад Смаленскам загінуў сын Фацімы і Біляла Жанібек.

Тым часам Валянціна Мікалаеўна з дачкой уз’ядналіся з мужам і бацькам, а 28 лістапада 1943 года ў іх сям’і нарадзіўся сын Мухтар Ауэзова.

Толькі ў 1949 годзе Фаціма здолела вярнуцца ў Алма-Ату. Для яе Мухтар Аўэзаў набыў дом на вуліцы Міра, 83 (цяпер вуліца Ісык-Кульская), у якім тая з дзецьмі пражыла дзесяць гадоў. Мухтар Аўэзаў дапамагаў ёй, дзякуючы чаму ўсе дзеці Фацімы вывучыліся, скончылі школы і інстытуты. 10 чэрвеня 1950 Фаціма Габітава была рэабілітавана.

У 1951 годзе Мухтар Аўэзаў здолеў адшукаць асірацелага Саята (нар. 1930), сына Ільяса Джансугурава і Фацімы Тарэбаевай, і забраў яго да сябе.

Пасля вайны займалася рэабілітацыяй сваіх мужоў, літаратурнай і асветніцкай дзейнасцю. Валодала некалькімі мовамі, грала на розных музычных інструментах, цікавілася захаваннем фальклору, у тым ліку доўгія гады збірала прыказкі і прымаўкі.

Памерла 6 студзеня 1968 года ў Алматы ад раку стрававода.

Сям’я муж — Білял Сулееў — асветнік, педагог, акын, драматург і журналіст дачка — Фарыда Сулеева (каля 1920—1930) — памерла ў дзяцінстве сын — Жанібек Сулееў (1923—1943) — загінуў пад Смаленскам у гады Вялікай Айчыннай вайны сын — (1930—1997) — цюрколаг, перакладчык з казахскай на рускую муж — Ільяс Джансугураў — казахскі паэт, класік казахскай літаратуры дачка — Умут Джансугурава (1933—1997), урач. У шлюбе з казахскім кінарэжысёрам мела сына Нурлана (1958—1985) дачка — Ільфа Джансугурава-Джандосава (1935—2024) — педагог, выкладчыца нямецкай мовы, былы прэзідэнт фонду Ільяса Джансугурава. У шлюбеСанжар и Ильфа з мела дачок — Ажар, Дзіну, Жанар, Фаціму і сына Кенена. сын — (1937—2004) — вядомы казахстанскі кінадраматург. Быў двойчы жанаты. У першым шлюбе нарадзілася дачка Джаміля (1958), а ў другім Лейла Габитова, Лейла Булатовна (1967) і Уміль (1971)Зайтуна КДРАЛИНА. Сын поэта — Культура — Рубрики журнала — Проза, поэзия, критика… — Простор грамадзянскі муж — Мухтар Амарханавіч Аўэзаў сын — (нар. 1943), казахстанскі дыпламат, грамадскі дзеяч, культуролаг. Дзеці (нар. 1966) і Магжан АўэзаўАУЭЗОВ Магжан Муратович (нар. 1975)

Творчасць Фаціма Габітава была вядомай школьнай настаўніцай казахскай мовы і літаратуры. Усё яе жыццё звязана з літаратурнай і асветніцкай дзейнасцю. Яна выхавала тысячы вучняў і актыўна ўдзельнічала ў рэформах адукацыі. Яе праца ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на кляймо «жонкі ворага народа», была адзначана дзяржаўнай узнагародай.

Фаціма Габітава была таленавітай пісьменніцай, але складаныя жыццёвыя абставіны не дазволілі яе таленту раскрыцца ў поўнай меры. У яе літаратурнай спадчыне — патрыятычныя вершы, прыгожыя апавяданні, лірычныя эцюды, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы. Яе вершы на рускую мову перакладалі казахскія паэты , , .

Вядомыя вершы Фацімы Габітавай: «Соқ, соқ дауыл, соқ дауыл», «Жиырма жыл күманда», «Акация гүліне», «Болат туралы», «Таудай талап желге ұшып», «Қан аралас көз жасым», «Тәтті өмір бір бір ұшты», «Барлық дос қайырылмай ұшты бүгін», «Дүниеде арманды кім, әйел сорлы», «Жалғыз жаным жаралы», «Үлкен уайым басады мені әрдайым», «Жаңа толған шағым әлі», «Ой сарғайтты жанымды», «Жүрегімді өртеді ой»Ілияс Жансүгіров: Энциклопедия. Алматы . «Кітап» баспасы 2019. 16-бет..

Памяць У 2010 годзе ў выдавецтве «Жібек жолы» пры падтрымцы Міжнароднага фонду Мухтара Аўэзава выйшла кніга «Фаціма», прысвечаная жыццю і творчасці настаўніцы Фацімы Габітавай. У першую частку ўвайшлі вершы, лісты і тэлеграмы Фацімы да блізкіх людзей. Другая частка прысвечана пераважна чужым пагалоскам пра Фаціму ГабітавуФатима Габитова: Жизнь — легенда .

У 2016 годзе ў Алматы адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Фаціма» пра жыццё і дзейнасць Фацімы Габітавай. Ён створаны на аснове асабістага дзённіка Ф. Габітавай, які яна вяла з 1916 года. Аўтарам сцэнарыя стала ўнучка Ф. Габітавай і І. Джансугурава Жанар Джандосава.

Крыніцы

Спасылкі

Фатима Габитова: судьба капальской Мельпомены

Катэгорыя:Педагогі Казахстана Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Казахстана Катэгорыя:Памерлі ад раку стрававода