Мантанскі дзяржаўны ўніверсітэт у Білінгсе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Білінгс у штаце Мантана, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта трэці па велічыні ўніверсітэт штата. Яго кампус размешчаны на 110 акрах у цэнтры горада Білінгс. Заснаваная як Усходне-Мантанская настаўніцкая школа ў 1927 годзе, вучэльня змяніла назву на Усходне-Мантансі педагагічны каледж у 1949 годзе. Вучэльня была зноў перайменавана ў 1965 годзе ва Усходне-Мантанскі каледж. У 1994 годзе ён аб'яднаўся ва ўніверсітэцкую сістэму Мантаны пад сучаснай назвай.
Структура Каледж прафесій і навук у галіне здароўя Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Гарадскі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мантана
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мантаны