Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Краўнпойнт у штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Агульная характарыстыка Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт з’яўляецца буйнейшай племянной вучэльняй у ЗША (г.зн. арыентуецца ў асноўным на адукацыйныя патрэбы і даследаванні племені індзейцаў наваха). Ён быў акрэдытаваны Камісіяй па пытаннях вышэйшай адукацыі ЗША з 2005 года і з’яўляецца сядзібай для першай акрэдытаванай праграмы ветэрынарных тэхнікаў у індзейскай рэзервацыі. Вучэльня была заснавана ў 1979 годзе як Цэнтр навыкаў наваха. У 2006 годзе Нацыянальны савет наваха ўхваліў змену назвы вучэльні на Навахаўскі тэхнічны каледж. Назва ўстановы была зменена яшчэ раз у 2013 годзе на цяперашнюю.

Структура Школа бізнесу Школа прыкладных тэхналогій Школа інжынерыі, матэматыкі і тэхналогій Школа медсястрынства Школа прыродазнаўчых навук Школа мастацтваў і гуманітарных навук Школа даследаванняў наваха

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Мексіка

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Нью-Мексіка