thumb|Рака Акаванга ў Батсване Акаванга — рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы. Чацвёртая па даўжыні рачная сістэма ў Паўднёвай Афрыцы.

Цячэ ў напрамку на паўднёвы ўсход. Працягласць — 1600 км. Сярэдні расход вады — 475 м³/с. Бярэ свой пачатак у Анголе, дзе яна называецца Кубанга. Паўднёвей па ёй праходзіць частка мяжы паміж Анголай і Намібіяй, пасля чаго рака цячэ па тэрыторыі Батсваны.

Яшчэ да Батсваны зрэз ракі паніжаецца на 4 метра з-за парогаў, вядомых пад назвай Вадаспады Попа.

Акаванга не ўпадае ў аніякае мора. Замест гэтага яна губляецца ў балотах на паўночным захадзе пустыні Калахары, гэта месца звычайна называюць Дэльта Акаванга (балота Акаванга). Плошча дэльты — 15 000 км². Частка рачных водаў напаўняе возера Нгамі. У басейне Акаванга знаходзіцца запаведнік Марэмі (у Батсване), вядомы сваёй багатай дзікай прыродай.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Анголы Катэгорыя:Рэкі Батсваны Катэгорыя:Рэкі Намібіі Катэгорыя:Памежныя рэкі