Ква́нза, таксама КуанзаВарыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 206. — рака ў Афрыцы.
Рака працякае ў Анголе, у асноўным у кірунку на паўночны захад. Упадае ў Атлантычны акіян на поўдзень ад сталіцы краіны — Луанды.
Даўжыня ракі каля 965 кіламетраў, плошча басейна — каля 152 570 (147,7Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл. тыс.) км². Выток ракі знаходзіцца ў гарах Шэла, дзе рака працякае ў глыбокай даліне, утвараючы парогі і вадаспады. У ніжнім цячэнні рэчышча Кванды пралягае па прыморскай нізіне.
Рака з'яўляецца крыніцай электраэнергіі для Анголы, плаціна гідраэлектрастанцыі Капанда пабудавана ў 2004 годзе ў Маланжэ. Плаціна таксама забяспечвае падачу вады для арашэння плантацый цукровага трыснягу і іншых культур у ніжняй частцы даліны Кванза. Нізоўе ракі з'яўляецца суднаходным на працягу каля 150 міль.
Кванза — нацыянальная валюта Анголы, названая ў гонар ракі.
Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл.
Катэгорыя:Рэкі Анголы Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян