Нью-Мексіканскі заходні ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сілвер-Сіці ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны на тэрыторыі Нью-Мексіка 11 лютага 1893 года як настаўніцкая школа, вучэльня пачала праводзіць заняткі 3 верасня 1894 года ў арандаванай прэсвітэрыянскай царкве. У лістападзе 1896 года быў адкрыты першы ўласны будынак школы. Сёння ўніверсітэт прапануе 12 магістарскіх ступеняў, 41 ступень бакалаўра і 20 асацыяваных ступеняў і сертыфікатаў. Сферы навучання ўключаюць бухгалтарскі ўлік, бізнес, хімію, крымінальнае правасуддзе, адукацыю, ўстойлівае развіццё, лес і дзікую прыроду, графічны дызайн, гісторыю, медсястрынства, псіхалогію, сацыяльную працу, сацыялогію, заалогію і інш.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Мексіка

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Нью-Мексіка