Ваенны музей Кітайскай народнай рэвалюцыі () — музей, размешчаны ў Пекіне і прысвечаны кітайскай ваеннай гісторыі.
Асноўны будынак — збудаванне вышынёй амаль 95 метраў. Экспазіцыя прадастаўляе ваенную гісторыю і культуру Кітая (пачынаючы з падзей пяці тысячагадовай даўнасці), у тым ліку развіцця Народна-вызваленчай арміі Кітая. Структура музея ўключае ў сябе вялікую колькасць павільёнаў. Галоўнымі выставачнымі заламі лічацца павільён Паўночнага паходу, зала япона-кітайскай вайны і грамадзянскай вайны.
Экспанаты вельмі разнастайныя: ваенны рыштунак, уніформа, аптычнае і медыцынскае абсталяванне, карты, дакументы. Маецца таксама сучаснае ўзбраенне (танкі, балістычныя ракеты і рэактыўныя самалёты).
Спасылкі Военный музей Китайской революции
Катэгорыя:Музеі Пекіна Катэгорыя:Ваенна-гістарычныя музеі