Ілля Хрэнаў, пазыўны «Літвін» (1994 або 1995, Мінск — 3 сакавіка 2022Прыехаў ваяваць са 100 далярамі ў кішэні, марыў пра кватэру на Дняпры. Гісторыя беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, Наша Ніва, 14 сакавіка 2022 г., Буча пад Кіевам) — баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», які загінуў пры абароне Кіева ад войск Расіі. Першы загінуўшы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расійскага нападу на Украіну«Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ілля «Літвін», які загінуў за Украіну, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.Беларусы знішчылі пад Ірпінём тры расійскія БМП. Але загінуў беларускі вайсковец, Белсат, 28 сакавіка 2022 г.За что белорусские добровольцы воюют в Украине, Deutsche Welle, 7 сакавіка 2022 г..

У сакавіку 2022 года беларусы ў Адэсе ўтварылі добраахвотніцкі аддзел імя Іллі Літвіна дзеля дапамогі Узброеным сілам УкраіныШкетель М. Центр Одеси разом із військовими утримують білоруські добровольці-волонтери, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г..

Біяграфія Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся ў Мінску, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і — быў пятым дзіцём. Навучаўся ў аўтамеханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ.

Добраахвотнік ва Украіне У 2014 годзе паехаў добраахвотнікам ва Украіну і далучыўся да батальёну «Азоў», які толькі фарміраваўсяВа Украіне смерцю храбрых загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Хартыя'97, 4 сакавіка 2022 г.. Лічыў, што свабода Беларусі будзе вызначацца ва Украіне. Служыў у выведцы «Азова», удзельнічаў ва ўсіх вядомых аперацыях — Ілавайск, Марыінка, Шырокіна.

Калі вайна на Данбасе перайшла ў стан «замарожанай», пакінуў службу, прайшоў курсы праграмістаў і стаў рабіць у сферы высокіх тэхналогій, жывучы ў Броварах каля Кіева. У снежні 2017 года ажаніўся. У час пратэстаў у Беларусі (2020—2022) у вольны час дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму ЛукашэнкіПогибли за Украину: истории двух белорусских добровольцев, Deutsche Welle, 17 сакавіка 2022 г..

Калі 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, быў першым з беларускіх добраахвотнікаў, хто запісаў відэа з заклікам абараняць Украіну:

«Сёння Расія зноў паказала сваю сутнасць і падступна напала на Украіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Украіны»Беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну, Белсат, 4 сакавіка 2022 г..

3 сакавіка 2022 года атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму паспелі зрабіць аперацыю, але ўратаваць жыццё не атрымаласяБеларускі добраахвотнік загінуў ва Украіне, Еўрарадыё, 4 сакавіка 2022 г.За што беларускія добраахвотнікі змагаюцца ва Украіне?, Deutsche Welle, 8 сакавіка 2022 г.. Цырымонія развітання прайшла 5 красавіка 2022 года, бо да расійскага адступлення з поўначы Украіны цела не маглі выцягнуць з поля боюСёння байцы Батальёна Каліноўскага развіталіся з загінулым Іллёй «Літвінам» Хрэнавым ФОТЫ, Наша Ніва, 5 красавіка 2022 г..

Выказванні "[Украінцы] гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забівацьВа Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Польскае Радыё, 4 сакавіка 2022 г.У баях ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік, Новы час, 3 сакавіка 2022 г.Пад Кіевам загінуў беларус, які змагаўся за Украіну, Беларускае Радыё Рацыя, сакавіка 2022 г.. «''Кожны беларус сам выбірае, што ён мае рабіць, — калі хочаш, пішы каментары, хочаш за стырно — будзь шафёрам, хочаш біць акупантаў — значыць бі іх!»Член загінулага Іллі «Літвіна»: Вельмі цяжка, калі людзі якія сыходзяць, гэта твае сябры ці блізкія знаёмыя, Беларускае Радыё Рацыя, сакавік 2022 г.

Памяць 24 лістапада 2022 года Ілля Хрэнаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР абвяшчае пра абнаўленне Статуту Ордэна Пагоні і заснаванне Медаля Ордэна Пагоні

Гл. таксама Аляксей Мікалаевіч Скобля Спіс беларусаў, якія загінулі падчас расійска-ўкраінскай вайны

Крыніцы

Спасылкі «Мы дакладна разумелі, што не выжывем». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай, Наша Ніва, 9 сакавіка 2022 г. Беларус, які ваюе за Украіну, распавёў пра гібель Іллі «Літвіна», Новы час, 8 сакавіка 2022 г.

Катэгорыя:Полк Каліноўскага Катэгорыя:Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны