Аса сярэдняя (Dolichovespula media) — від грамадскіх вос.

Апісанне

Даўжыня да 20 мм. Цела падоўжанае, жоўтае з чорным. Пярэднія крылы складваюцца падоўжана ўдвая. Галёнкі сярэдніх ног з дзвюма шпорамі. Кіпці простыя.

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Японіі.

Спосаб жыцця

Жывуць сем’ямі, будуюць гнёзды з паперападобнай масы, якую робяць з раслінных валокнаў. У сям’і ёсць вельмі плодная самка і рабочыя асобіны. Сем’і на тэрыторыі Беларусі аднагадовыя, зімуюць аплодненыя самкі.

Зноскі

Катэгорыя:Сапраўдныя восы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1783 годзе