«Вестник Западной России» () — расійскі штомесячны гісторыка-літаратурны часопіс «заходнерускага» кірунку, які выдаваўся з 1864 па 1871 годы ў Вільні; да гэтага меў назву «Вестник Юго-Западной и Западной России» і выдаваўся ў Кіеве (1862—1864).
Гісторыя Часопіс быў заснаваны ў 1862 годзе гісторыкам і журналістам Ксенафонтам Гаворскім і першапачаткова называўся «Вестник Юго-Западной и Западной России». Першы нумар часопіса выйшаў у Кіеве 1 ліпеня 1862 года.
У жніўні 1864 года часопіс быў перайменаваны ў «Вестник Западной России», і выданне яго было перанесена ў Вільню.
З 1870 года К. Гаворскі адышоў ад кіраўніцтва часопісам праз цяжкую душэўную хваробу, і галоўным рэдактарам стаў Іван Эрэміч. Пасля смерці Гаворскага ў 1871 годзе часопіс спыніў сваё існаваннеБиография К. Говорского в ЭСБЕ..
Часопіс карыстаўся матэрыяльнай падтрымкай віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва-вешальніка.
Змест thumb|Вокладка часопіса (1867) У часопісе публікаваліся розныя даследаванні, прысвечаныя гісторыі, статыстыцы, этнаграфіі, краязнаўстве «заходнерускіх зямель», гістарычныя дакументы, архіўныя матэрыялы. Акрамя таго, друкаваліся мастацкія творы, публіцыстычныя і палемічныя артыкулы.
Напачатку выступаў з пазіцый нацыянальнага адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму; ухваляў мерапрыемствы па задушэнні паўстання 1863—1864 гадоў. Украінафільства таксама разглядалася рэдакцыяй часопіса як інструмент польскага ўздзеяння на маларускае насельніцтва.
Падтрымліваў палітыку расійскіх улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польскага і беларускага дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны.
Часопіс падтрымліваў дзяржаўную палітыку, якая праводзіцца ў рэгіёне, выступаў органам кансерватыўнай думкі. Вакол часопіса ўтварылася кола аўтараў, якія адстойвалі ідэю адзінства рускага народа ў трох яго галінах, змагаліся з паланізацыяй і каталіцкім празелітызмам. З часопісам супрацоўнічалі, напрыклад, Панцеляймон Куліш, Павел Кукальнік, Міхаіл Юзафовіч і іншыя.
Літаратура
Спасылкі Абвяшчэнне пра працяг часопіса Веснік Паўднёва-заходняй і Заходняй Расіі ў 1864/65 годзе. Падборка нумароў часопіса з 1862 па 1869 год.
Катэгорыя:Часопісы Расіі
Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Заходнерусізм Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1864 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1871 годзе