«Вестник Могилёвского земства» — часопіс. Выдаваўся ў 1914—1917 гадах у Магілёве на рускай мове. Меў на мэце служыць інтарэсам і патрэбам земскага і гарадскога самакіравання, пераважна заходніх земстваў, утвораных у адпаведнасці з указам ад 14 сакавіка 1911 года. Асвятляў дзейнасць земскіх устаноў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, эканамічнага жыцця губерні, змяшчаў агляды дзейнасці земстваў інш. губерняў, пастановы ўрада па земскіх справах. Выйшла 67 нумароў.

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы Магілёва на рускай мове Катэгорыя:Часопісы Расійскай імперыі